Вялі́кая Зімні́ца. Сустракаецца таксама варыянт Зімні́ца, Зі́мніца Сярэ́дняя (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Назва Назва паходзіць ад слова зімні (халодны)Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 570.
Гісторыя У гістарычных крыніцах згадваецца каля 1600 года як сяло ў маёнтку ТайманаваПамяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.565. На карце 1777 года пазначана як асобная вёска — Зімніца, у пазнейшых крыніцах — Вялікія Зімніцы. У 1884 годзе меўся хлебазапасны магазін. У 1886 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павета, 108 двароў, 755 жыхароў, царква, карчма, ветраны млын. У 1912 годзе існавала аднакласная царкоўнапрыхадское вучылішча. У 1924—1961 гадах цэнтр Вяліказімніцкага сельсавета. З 1959 года ў Слаўгарадскім раёне.
Насельніцтва 2011 год — 330 чалавекКОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА 2010 год — 331 чалавек 1999 год — 408 чалавек 1910 год — 1200 чалавек
Інфраструктура
У вёсцы працуюць аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама, ДУА «Зімніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа».
Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восенню 1943 года пры вызваленні раёна ад нямецкіх захопнікаў. У цэнтры вёскі. Магіла санітаркі палявога шпіталю, якая загінула ў 1943 годзе ў час аднаго з баёў за вызваленне тэрыторыі раёна ад нямецкіх захопнікаў. На паўднёвай ускраіне вёскі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У цэнтры вёскі, у скверыПамяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.552.
Страчаныя славутасці
Свята-Троіцкая царква (архітэктар Аляксандр Валяр’янавіч Альхоўскі)Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 254-55
Спасылкі
Карта ваенных пахаванняў у Вялікай Зімніцы Вясковае паштовае аддзяленне
Катэгорыя:Свенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна