Івані́шчавічы (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.
Геаграфія
Побач з вёскай цячэ рака Хоцінка, прыток Расты.
Гісторыя Згадваецца ў 1674 годзе як вёска ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 6..
У 1865 годзе ў складзе Пацяраеўскай воласці Быхаўскага павету Магілёўскай губерніНГАБ у Мінску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151. У 1910 годзе маёнтак належаў двараніну П. І. Трускоўскаму; 1 дворПамяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 569. У 1924—1954 гадах цэнтр Іванішчавіцкага сельсавета.
Насельніцтва 2011 год — 27 чалавек 2010 год — 25 чалавек 1999 год — 67 чалавек
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслуг.
Славутасці
Ля Іванішчавішчаў знаходзіцца брацкая магіла 1941-44 гадоў, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
Воінскае пахаванне
Катэгорыя:Лапаціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна