Лясна́я (, ) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.

Назва

Назва вёскі паходзіць ад назвы ракі Ляснянкі, цяпер ручай.

Геаграфія

Лясная размешчана ў 1,5 кіламетрах ад аўтадарогі Магілёў — Слаўгарад ().

Гісторыя

Згадваецца пад 1670 годам як фальварак у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747. У 1675 годзе -- як вёска ва ўладанні ў Войцеха СерафіновічаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717. Падчас Паўночнай вайны, 28 верасня 1708 года паблізу вёскі маскоўскія войскі пад камандаваннем Пятра I разбілі шведскі корпус генерала Адама Левенгаўпта, такім чынам аслабіўшы асноўную шведскую армію пад камандаваннем караля Карла XII. Пазней Пётр I называў бітву пад Лясной як «маці Палтаўскай перамогі». Загінулых пахавалі на вясковых могілках, каля невялікай драўлянай Свята-Раства-Багародзіцкай царквы.

У 1783 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтка пана Цеханавецкага Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1884 годзе ў вёсцы 41 двор, у тым ліку 2 цяслярных і 6 бондарных двароў, 172 жыхары.

Глебы пясчаныя, малаўрадлівыя, таму падчас сталыпінскай аграрнай рэформы ў пачатку XX стагоддзя шмат жыхароў перасялілася ў Сібір.

У 1908 годзе да 200-гадовага юбілею перамогі пры Лясной расійскі ўрад вырашыў увекавечыць месца гібелі пятроўскіх ваяроў. На ахвяраванні грамадзян у вёсцы збудаваны помнік у выглядзе скалы з бронзавым арлом на вяршыні, які стаіць на кінутым шведскім сцягу (скульптар ), таксама быў усталяваны гранітны помнік на брацкай магіле, размешчанай на сельскіх могілках. Адначасова быў закладзены мураваны храм, за прататып ўзялі у Санкт-Пецярбургу. Храм быў пабудаваны ў псеўдарускім стылі, яго адкрыццё адбылося 12 ліпеня 1912 года ў дзень свята Святога Пятра. Царква дзейнічала да 1930 года, затым будынак перададзены на баланс мясцовага калгасу і выкарыстоўваўся як склад. У 1913 г. дзейнічала школаРГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018.

5 кастрычніка 2008 года ў Лясной адбыліся памятныя мерапрыемствы да 300-годдзя бітвы пад Лясной, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Расіі і ШвецыіНа Могилевщине отмечают 300-летие знаменитой битвы русских и шведских войск Мірная Лясная: Маці Палтаўскай перамогі — 300 гадоў . У гэты дзень на тэрыторыі мемарыялу быў закладзены памятны Сад міру і згодыПаўночная вайна ў гісторыі Беларусі .

Насельніцтва 2011 год — 398 чалавек 2007 год — 133 двары, 317 чалавекЛясная // С. 144 1999 год — 376 чалавек 1926 год — 563 чалавекі 1783 год — 171 чалавек

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічаюць крама, паштовае аддзяленне сувязі, АТС, установа культуры «Ляснянскі сельскі дом культуры», бібліятэка-музей, урачэбная амбулаторыя, ДУА «Ляснянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа», спартыўны аздараўленчы комплекс, комплексны прыёмны пункт.

Славутасці Мэмарыяльная капліца пачатку XX стагоддзя. Праект рэстаўрацыі мемарыяльнай капліцы зрабіў беларускі архітэктар Валерый СлюнчанкаPawet.net № 33 (1236). Да 70-годдзя Валерыя Слюнчанкі. Свята-Петра-Паўлаўская мемарыяльная капліца Сад міру і згоды (2008)

Спасылкі

Воінскае пахаванне

Катэгорыя:Лапаціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна