Ра́бавічы. Сустракаецца таксама варыянт Рабаві́чы, Ра́бавіцкая Слабада́, ж. (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.

Гісторыя У 1560 годзе назва вёскі адзначаецца ў інвентары Дубровенскім пры апісанні ўладанняў, угоддзяў і сенажацяў сяла Цёплае (суседні Чавускі раён).

На карце 1777 года Рабавічы ў Старабыхаўскай акрузе, вадзяны млын, паштовая станцыя. У 1831 годзе пабудавана драўляная Пакроўская царква. У 1865 годзе ў складзе Пацяраеўскай воласці Быхаўскага павету Магілёўскай губерніНГАБ у Мінску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151. У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школаРГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018.

У 1924—1954 гадах цэнтр Рабавіцкага сельсавета.

Геаграфія

У межах вёскі рака Ляснянка ўпадае ў Чыстую Лужу.

Насельніцтва 2011 год — 194 чалавек 2010 год — 168 чалавек 1999 год — 258 чалавек 1926 год — 794 чалавек

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічаюць крама і сельская бібліятэка-клуб.

Славутасці

Памятны знак на месцы масавага расстрэлу мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайныОткрытие памятного знака прошло в Рабовичах. Фоторепортаж

Выбітныя асобы

Павел Віктаравіч Вераб’ёўВераб’ёў Павел Віктаравіч  — беларускі паэт

Спасылкі

Воінскае пахаванне

Катэгорыя:Лапаціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна