Узго́рск (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.
Назва Назва адлюстроўвае гарысты (узгоркавы) рэльеф каля ракі Расты, на крутым правым беразе якой размешчана вёска.
Гісторыя Паводле сведчання мясцовых старажылаў, вёска ўзнікла пасля адмены прыгону (1861). Адначасова вядома, што яшчэ ў 1783 годзе ў вёсцы было 5 двароў, 19 жыхароў.
Насельніцтва 2011 год — 6 чалавек 2010 год — 5 чалавек 1999 год — 10 чалавек 1926 год — 191 чалавек
Вядомыя асобы М. П. Бяганскіт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с. (1934—) — Герой Сацыялістычнай Працы
Цікавыя факты У вёсцы Узгорск жылі прадзед і прабабуля Алы Пугачовай (Павел і Марыя), у якіх было 7 дзяцей. Марыя (у акрузе была вядомай лекаркай і варажбіткай) дажыла амаль да 90 гадоў (памерла на хаду), пахаваная ў вёсцы Нядашава (Магілёўская вобласць), Павел памёр ва ўзросце каля 40 гадоў (пахаваны ў вёсцы Узгорск).
Спасылкі
Катэгорыя:Лапаціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна