Хуáн Грыс (, сапраўднае імя , 23 сакавіка 1887, Мадрыд — , Булонь-Біянкур) — іспанскі мастак і скульптар, адзін з заснавальнікаў кубізму.
thumb|left|175px|Х. Грыс. Кружка піва і карты. Калаж. 1913
Біяграфія і творчасць Вучыўся ў Мадрыдскай школе мастацтваў і рамёстваў, супрацоўнічаў з гумарыстычнымі часопісамі. У ранніх працах адчувальна ўплыў мадэрну. У 1906 г., адразу пасля заканчэння вучобы ў Мадрыдзе пераехаў у Парыж, доўгі час жыў на Манмартры ў Бато-Лавуары; пазнаёміўся з Мацісам, Мадыльяні (які напісаў яго партрэт, 1915), Лежэ, Пабла Пікаса і Бракам, а таксама з паэтам Максам Жакобам. Асноўны жанр яго жывапісу — нацюрморт. Першая і адна з найбольш удалых маляўнічых прац Грыса — «Амаж Пікаса» — была выстаўлена ў 1912 г. у Барселоне. У 1914—1918 гадах эвалюцыянаваў ад аналітычнага кубізму да сінтэтычнага. Першая персанальная выстаўка Грыса адбылася ў 1919 у Парыжы, за ёй рушылі ўслед экспазіцыі ў Берліне (1923) і Дзюсельдорфе (1925).
У 1922—1924 супрацоўнічаў з Сяргеем Дзягілевым і яго балетнай трупай, займаўся кніжнай ілюстрацыяй (кнігі Апалінера, Рэвердзі, Уідобра). Выкарыстоўваў гуаш і акварэль, эксперыментаваў з тэхнікай калажу (з 1913). Сябраваў з П'ерам Рэвердзі, Г. Стайн.
Галерэя
Выбраныя працы «Нацюрморт з гітарай, кнігай і газетай» (1919, Мастацкі музей, Базель) «Шахматная дошка» (Музей сучаснага мастацтва, Нью-Ёрк) «Бутэлька і ваза для садавіны» (1919, Музей Тысена-Барнемісы, Мадрыд) «Акно мастака» (1925, Мастацкі музей, Балтымар)
Літаратура Apollinaire G. Juan Gris// Apollinaire G. Oeuvres en prose complètes. II. Paris: Gallimard, 1991, p. 39-41 Kahnweiler D.H. Juan Gris, sa vie, son œuvre, ses écrits. Paris: Gallimard, 1946 (переизд. 1969, англ. изд.: Juan Gris, his life and work. New York: H.N. Abrams, 1946) Juan Gris. New York: Skira, 1958 Jackson Martín R. Juan Gris. Barcelona: Ediciones Polígrafa, 2005
Спасылкі
Працы ў музеях свету Працы on line Біяграфія (ісп.) Біяграфія (англ.)
Катэгорыя:Мастакі Іспаніі Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Парыжская школа Катэгорыя:Постаці кубізму Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы