Яўген Рыгоравіч Мачулін (, Масква — ) — беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1964 годзе, пасля чаго быў накіраваны на працу ў Астравецкую раённую бальніцу Гродзенскай вобласці, у якой працаваў ардынатарам, затым загадчыкам хірургічнага аддзялення.

У 1968 годзе паступіў у клінічную ардынатуру на кафедры факультэцкай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. Пасля ардынатуры працаваў загадчыкам хірургічнага аддзяленн Мінскай гарадской 4-й клінічнай бальніцы.

У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1974 па 1978 год знаходзіўся ў замежнай камандыроўцы ў Гвінейскую Рэспубліку. Пасля вяртання ў СССР працаваў загадчыкам аперацыйным аддзялення 9-ай клінічнай бальніцы горада Мінска.

З 1980 па 1989 год быў старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі сарбцыйных метадаў дэтаксікацыі Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі Мінскага медыцынскага інстытута.

У 1989 годзе абраны па конкурсе на пасаду асістэнта кафедры хуткай медыцынскай дапамогі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў затым дацэнтам, прафесарам гэтай кафедры.

У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

Літаратура

Спасылкі Мачулин Евгений Григорьевич // Сайт БелМАПА

Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР