Васіль Антонавіч Аляшкевіч (, в. Еськавічы, Нясвіжскі раён — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Грамадзянскай вайны..
Біяграфія З 1915 года ў арміі, вёў бальшавіцкую прапаганду. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі член палкавога камітэта. Падчас акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі з мая 1918 арганізатар і камісар партызанскага атрада Ланской воласці Слуцкага павета. Падчас польскай інтэрвенцыі камісар аб’яднанага партызанскага атрада Случчыны з мая 1919, са жніўня 1919 на падпольнай працы ў Бабруйскім павеце, арганізатар партызанскага атрада імя III Інтэрнацыяналу. У 1920-21 ваенны камісар Парыцкі воласці Бабруйскага павета, удзельнік барацьбы з атрадамі Булак-Балаховіча. У 1922-49 на гаспадарчай рабоце.
Катэгорыя:Партызаны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі