Сцяпан ФілімонавічУ некаторых крыніцах памылкова Філіпавіч. Гл. Данясенне аб беззваротных стратах. Аляшкевіч ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вайсковы выведнік разведгрупы ў складзе 759-га стралковага палка 163-й стралковай дывізіі 40-й арміі 2-га Украінскага фронту. Герой Савецкага Саюза (1944), чырвонаармеец.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1910 годзе у вёсцы Перавоз Ігуменскага павета Мінскай губерні (зараз у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці беларус. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 1943 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1943 года.. Выведнік стралковага палка чырвонаармеец Аляшкевіч неаднаразова ўдзельнічаў у вайсковых выведвальных аперацыях. 13 Сакавіка 1944 г. вызначыўся пры фарсіраванні ракі Паўднёвы Буг у раёне вёскі Сімферопаль (цяпер горад у Вінніцкай вобласці). У складзе разведгрупы Аляшкевіч ў ліку першых пераправіўся праз раку і ўступіў у бой з буйнымі сіламі праціўніка за пашырэнне плацдарму, чым садзейнічаў паспяховай пераправе падраздзяленняў палка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13.9.1944 за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройстваГазета «Известия» № 219 ад 14 верасня 1944 года з апублікаваным Указам аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза. чырвонаармейцу Аляшкевічу Сцяпану Філімонавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Загінуў 4 мая 1944 года ў тыле ворага пасля выканання аперацыі па падрыве моста на рацэ Малдова ў Румыніі. Пахаваны ў населеным пункце Вама (Румынія).
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Славы III ступені Медалі
Памяць
У вёсцы Чыжаха (Бярэзінскі раён Беларусі) ўсталяваны помнік. Імем Героя названая вуліца горада Беразіно.
Літаратура
Спасылкі
Апісанне помніка ў вёсцы Чыжаха (Бярэзінскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). Данясенне аб беззваротных стратах.
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Памерлі ў Румыніі Катэгорыя:Пахаваныя ў Румыніі