Амфітэатр — рымскі тэатральны будынак у Сіракузах.
Пабудаваны напачатку I стагоддзі да н.э. падчас кіравання Актавіяна Аўгуста. Мае круглую форму — у адрозненне ад паўкруглага грэчаскага тэатра, які размяшчаецца непадалёк. У рымскага амфітэатра добра захаваліся ўнутраныя хады, па якіх на арэну выходзілі гладыятары і выпускаліся дзікія звяры. У амфітэатры чатыры выхады скіраваныя па чатырох бакам свету. Гэта трэцяя па велічыні рымская арэна на тэрыторыі Італіі пасля рымскага Калізея і амфітэатра ў Вероне.
Літаратура F. Gringeri Pantano, L. Rubino (a cura di), J.-P.-L. Hoüel, Jean Hoüel: voyage a Siracusa: le antichità della città e del suo territorio nel 1777, Palermo 2003. G. V. Gentili, Studi e ricerche su l'anfiteatro di Siracusa, in «Palladio, Rivista di storia dell'architettura», n.s., 23, 1973. P. Sabbatini Tumolesi, G. L. Gregori, S. Orlandi, M. Fora, Epigrafia anfiteatrale dell'occidente romano, Roma 1988. Touring Club Italiano, Sicilia, Milano 1989.
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Сіракузы Катэгорыя:Тэатр Старажытнага Рыма