Царква Сан-Джавані ін Брагора (італ. San Giovanni in Bragora) — царква ў Венецыі, у раёне Кастэла.

Першапачаткова царква была закладзена ў пачатку VIII стагоддзя. У IX стагоддзі дож П'етра III Кандзіяна перабудоўвае яе, каб зрабіць сховішчам мошчаў Святога Іаана Хрысціцеля.

Царква выканана ў простым гатычным стылі. Такі выгляд яна атрымала ў выніку яшчэ адной перабудовы, выкананай паміж 1475 і 1505 гадамі.

У прыдзеле злева ад галоўнага алтара знаходзіцца трыпціх Барталамеа Віварыні «Мадонна з дзіцем, св. Янам і св. Андрэем ». У царкве таксама знаходзяцца некалькі прац Чымы ды Канельяна і Альвізэ Віварыні, у тым ліку «Уваскрэсенне» (1498).

Царква вядомая тым, што ў ёй быў ахрышчаны Антоніа Вівальдзі і П'етра Барба, будучы Папа Рымскі Павел II. У прыходзе царквы нарадзіўся драматург Джачынта Галіна.

У цяперашні час у царквы захоўваюцца нятленныя мошчы святога патрыярха Александрыйскага Іаана Міласцівага, шып з цярновага вянка Збавіцеля, а таксама крыж з часціцамі Дрэва Святога Жыватворчага Крыжа Гасподняга, ім карыстаўся ў час набажэнстваў вялебны Сава Асвячоны.

Гл. таксама Спіс цэркваў Венецыі

Літаратура Marcello Brusegan, Le chiese di Venezia, Newton Compton, 2008. ISBN 88-541-0819-7.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Венецыі Катэгорыя:З’явіліся ў VIII стагоддзі