Царква Сан-Рока () — царква ў Венецыі, знаходзіцца ў раёне Сан-Пола.

Царква ўзведзена і названая ў гонар Святога Роха, які з’яўляецца разам са Святым Маркам, заступнікам Венецыі. Святы Рох лічыўся лекарам ад чумы, страшнага бізуна гарадоў Еўропы ў Сярэднія вякі, асабліва ў Венецыі.

Кожны год 16 жніўня дож наносіў візіт у царкву і маліўся з заклікам да святога, каб той абараніў горад ад чумы. Цяпер гэтая традыцыя разыгрываецца ў штогадовай тэатральнай пастаноўцы.

Будаўніцтва царквы было пачата ў 1489 і скончана ў 1508 годзе архітэктарам Барталамеа Бонам Малодшым. У 1725 годзе царква была часткова перабудавана. Скульптуры былі ўзведзены ў 1760-х гадах архітэктарам Макаруцы.

У царкве знаходзяцца чатыры карціны Тынтарэта, у тым ліку «Святы Рох ацаляе ахвяр чумы».

Побач знаходзіцца Скуола Грандзі ды Сан-Рока.

Гл. таксама Спіс цэркваў Венецыі

Літіаратура Allen, Grant (1898). Venice. London: G. Richards. pp. 107–112. ISBN 0665050895.

Спасылкі

Церкви Венеції

Катэгорыя:Храмы Венецыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1508 годзе