Касмічнае агенцтва Вялікабрытаніі ()— дзяржаўная касмічная служба Вялікабрытаніі, заснаваная 1 красавіка 2010 года ў горадзе Суіндан. Упершыню была прадстаўлена ў канферэнц-цэнтры «Каралева Елізавета II» 23 сакавіка 2010 палітыкамі Пітэрам Мандэльсонам, Полам Дрэйсанам і касманаўтам брытанскага паходжання Тымаці Пікам.

На момант стварэння касмічная прамысловасць Вялікабрытаніі ацэньвалася ў 7 млрд. £ і падавала 60 000 працоўных месцаў. У 20-ці летні план UKSA уваходзіць павелічэнне аб'ёму да 40 млрд. £ і 100 000 працоўных месцаў, а таксама павелічэнне долі ў сусветнай прамысловасці з 6 да 10 %UK Space Agency Strategy 2011 – 2015 (PDF) .

UKSA пераняла ўсе абавязкі, персанал і актывы Брытанскага нацыянальнага касмічнага цэнтра.

Гл. таксама Спіс касмічных агенцтваў Брытанскі нацыянальны касмічны цэнтр

Спасылкі Афіцыйны сайт UKSA РІА Навіны:Вялікабрытанія засноўвае ўласнае касмічнае агенцтва.

Катэгорыя:Касмічныя агенцтвы Катэгорыя:Касманаўтыка Вялікабрытаніі