Сямён Аляксандравіч Забагонскі ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Залучча (зараз у , Віцебская вобласць, Беларусь). У Чырвонай Арміі з верасня 1941 г., на Заходнім, Цэнтральным, Варонежскім, 4-м Украінскім франтах. Памочнік камандзіра ўзвода сяржант С. А. Забагонскі вызначыўся пры вызваленні Кіеўскай вобласці. У ноч на 24.09.1943 г. на чале групы разведчыкаў фарсіраваў Дняпро на поўнач ад гарадскога пасёлка Ржышчыў, светлавымі сігналамі паказаў месца для прычальвання лодак і плытоў. Падраздзяленні палка паспяхова пераправіліся цераз раку. Удзельнічаў у баі за плацдарм, адбіцці контратак.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23.10.1943 г. Член КПСС з 1944 г.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка», ордэн Леніна, медалі.
Пасля вайны працаваў у Томскай і Ленінградскай абласцях.
Памяць У вёсцы Залучча ў памяць аб С. А. Забагонскім пастаўлена стэла.
Літаратура Забагонскі Сямён Аляксандравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1974. — Т. 11. — С. 618.
Спасылкі
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР