Акультызм (ад — патаемны, скрыты) — агульная назва вучэнняў і поглядаў, якія прызнаюць існаванне звышнатуральных, не даступных навуковаму даследаванню феноменаў і сіл у чалавеку і космасе. Акультызм цесна злучаны з такімі паняццямі як «магія», «вядзьмарства», «экстрасенсорыка», «паранармальные з’явы» і інш. Часцяком тэрміны «акультызм» і «эзатэрызм» ужываюцца як сінонімы. У наш час большасць акультных вучэнняў навукаю класіфікуецца як псеўданавука ці як паранармальные вераванні.
Узнік у антычнасці, як паняцце «акультны» ўпершыню выкарыстаны ў XVI стагоддзі. З таго часу акультызм імкнецца злучыць матэрыялістычны светапогляд і рэлігійную веру, выдае сябе за навуку, якая можа пранікнуць у сутнасць рэчаў, зразумець тайны будовы свету і чалавека, стварыць суцэльны светапогляд. Розныя віды акультызму ў якасці асновы ўсяго існага прызнаюць якое-небудзь бажаство і тым самым зводзяць у зман чалавека ў яго імкненні пазнаць і рэфармаваць навакольную рэчаіснасць. Лічыцца даступным толькі тым, хто прайшоў спецыяльную псіхічную трэніроўку. Да акультных вучэнняў адносяцца магія, астралогія, спірытызм, тэасофія, парапсіхалогія, тэлепатыя, празорлівасць, ёга і інш. У філасофскім плане акультызм блізкі да гілазаізму і пантэізму. На розных этапах развіцця культуры стаўленне навукі, філасофіі, рэлігіі, мастацтва да акультызму мянялася.
Літаратура Акультызм // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. — ISBN 985-11-0108-7 Современный Энциклопедический словарь, Изд. «Большая Российская Энциклопедия», 1997 г.; Оккультизм // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
University of Amsterdam Center for Study of Western Esotericism — Research & BA/MA programs in Western esotericism ESSWE European Society for the Study of Western Esotericism, with many links to associated organizations, libraries, scholars etc. Spence L. Encyclopedia of Occultism and Parapsychology, 1920. Эзотерические архивы: оккультная литература (англ.) Н. Бердяев, Смысл творчества, гл.13 «Творчество и мистика. Оккультизм и магия» Н. Бердяев, Философия свободного духа, гл.8 «Теософия и гнозис» Христианские оккультные работы в формате PDF (англ.) Эзотеризм христианский и оккультный.
Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы Катэгорыя:Рэлігія