«Салавей» — балет у 4 дзеях Міхаіла Крошнера, напісаны ў 1937 годзе. Лібрэта Юрыя Сланімскага і Аляксей Ермалаева напісана паводле аднайменнай аповесці Змітрака Бядулі. Дырыжор — Ілья Гітгарц. Першы нацыянальны народна-гераічны балет. Упершыню пастаўлены ў 1938 годзе ў Адэсе. На сцэне Мінскага тэатра оперы і балета прэм’еры адбыліся ў 1939 годзе.
Гісторыя На момант стварэння спектаклю ў СССР досведу балетных спектакляў па нацыянальнай тэматыцы яшчэ не было. «Салавей» фактычна быў другім спектаклем такога роду пасля балета «Сэрца гор» Андрэя Баланчывадзэ ў пастаноўцы Вахтанга ЧубукіяніПионер Белорусского балета .
Пастаноўка прызначалася для паказу на дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве. Ставілі спектакль спецыяльна запрошаныя харэографы ленінградзец Фёдар Лапухоў (2-і і 3-і акты) і масквіч Аляксей Ермалаеў (1-ы і 4-ы акты). Супрацоўніцтва двух рознапланавых балетмайстраў прывяло да парушэння цэльнасці балета, таму пазней ён быў перапрацаваны Аляксеем Ермалаевым.
Мастаком-пастаноўшчыкам спектаклю быў Павел МасленікаўМасленікаў Павел Васілевіч.
Апісанне Балет пастаўлены балетмайстарамі Аляксеем Ермалаевым і Фёдарам Лапуховым на музыку Міхаіла КрошнераСоловей . Лібрэта пісалі Юрый Сланімскі і Аляксей ЕрмалаеўСоловей = Салавей : балет в 3 актах / либретто Ю. О. Слонимского, А. Н. Ермолаева; [музыка М. Е. Крошнера]. — Москва, 1940. Над дэкарацыямі працаваў мастак Барыс МатрунінЛибретто балета Соловей . Пастаноўка цікавая ўведзенымі ў дзеянне спектакля рознымі старадаўнімі беларускімі абрадамі і звычаяміСоловей. .
Харэаграфія
Адметнай рысай балета з’яўляецца знойдзеная выдатная раўнавага паміж класічным танцам і народнай харэаграфіяй
Кампазітар ўдала выкарыстаў у балеце мелодыі і рытмы беларускіх народных песень і танцаў — «Лявоніху», «Юрачку», «Янку-польку», «Крыжачок»Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — : БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. , «Мяцеліцу», «Лянок» і разам з імі польскія танцы — мазурку, паланэз, кракавякМихаил Крошнер .
«Лявоніха», якую паставіў Канстанцін Алексютовіч, была фінальнай сцэнай спектаклю. На дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1941 годзе фінальны танец балета танчыла адначасова 100 парЧерез год была война . так ахарактарызаваў яго:
Сюжэт
У аснову сцэнарыя пакладзена аднайменная аповесць Змітрака Бядулі пра лёс артыста прыватнага панскага тэатра Сымона Салаўя і яго любові да прыгажуні Зосі.
Акцёры
Сымон, пастух — Сямён ДрэчынФатаграфія балета , Валерый МіронаўВалерий Миронов: полвека на балетной сцене Зоська — Аляксандра Нікалаева Пані Ванда Вашмірская, уладальніца маёнтка — Зінаіда Васільева, Валянціна Крыкава Макар, кіраўнік маёнткам Бацька Зоські Маці Зоські Марылька — Бася КарпілаваКАРПИЛОВА Бася Залмановна Кацюша, сястра Зоські Сяляне, сялянкі. Госці. Гайдукі.
Юлія Хіраска ўспамінала, што Сямён Дрэчын быў паўнавартасным суаўтарам балетмайстраў і змог стварыць адну з лепшых сваіх работ.
Юлія Чурко так апісвала майстэрства акцёраў, якія выконвалі галоўныя ролі:
Узнагароды
Пасля паказу спектакля на Першай беларускай дэкадзе ў Маскве, тэатр атрымаў ва ўзнагароду ордэн Леніна і права называцца Дзяржаўным вялікім тэатрам оперы і балетаНациональный академический Большой театр оперы и балета Республики Беларусь (Минск) .
Многія ўдзельнікі стварэння балета «Салавей» былі адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі: Аляксей Ермалаеў, які працаваў у Вялікім тэатры, быў, тым не менш, удастоены звання Народнага артыста БССР, Міхаіл Крошнер — звання Заслужанага артыста БССР, дырыжор Марк Шнейдэрман — звання заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, а Сямён Дрэчын — узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Пастаноўкі ў іншых тэатрах
Паралельна з пастаноўкай у Мінску балет Міхаіла Крошнера «Салавей» у 1939 ставіўся на сцэне Адэскага тэатра оперы і балетаБелорусский балет Украинский балет . Юлія Хіраска кансультавала там пастаноўку беларускіх народных танцаў.
Спасылкі Лібрэта балета Тэатр оперы і балета: Сцэна з балета «Салавей» Крошнера. 1939
Катэгорыя:Балет у Беларусі