Марыя Іванаўна Ісаёнак (, вёска Кісялі, ) — беларускі жывапісец.
Біяграфія Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1969). Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 г. Працуе ў жанры партрэта, нацюрморта, пейзажа. Удзельнічае ў выставах з 1975 г. Творчасць М. Ісаёнак — адна з прыкметных з'яў у сучасным беларускім мастацтве. Мастачка тонка ўспрымае стан прыроды, імкнецца да выяўлення гармоніі чалавека з навакольным асяроддзем і па-майстэрску перадае ўласныя ўражанні ў стрыманай каляровай гаме.
Карціны М. Ісаёнак на працягу 2002—2004 гг. дэманстраваліся на выставах у розных гарадах Італіі. Выстаўкі мастачкі арганізоўваліся таксама ў Літве (Вільнюс, 2003), у Мінску — у Музеі сучаснага мастацтва і Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, а таксама ў іншых гарадах.
Літаратура
Спасылкі
Марыя і Мікалай Ісаёнкі. Двое пад адным дахам // Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Жанчыны-мастакі