Цімафей Ерафеевіч Саладко́ў (, вёска Шчэжар, Чавускі павет, цяпер — ) — беларускі савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1966). Заслужаны работнік культуры БССР (1980).
Біяграфія Скончыў Смаленскі педагагічны інстытут у 1950 годзе, з 1935 года — настаўнік. З 1939 г. у Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1952 гг. на партыйнай рабоце. З 1952 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, выкладчык БДУ. З 1964 года — загадчык кафедры гісторыі КПСС, адначасова ў 1965—1971 гадах прарэктар Мінскага радыётэхнічнага інстытута, з 1972 года — намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міра.
Навуковая дзейнасць Ц. Е. Саладкоў аўтар прац па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, міжнароднага значэння вопыту будаўніцтва сацыялізму ў СССР. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч.1, 1961, 2-е выд., 1968), «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 т. (т.2, 1972).
Сярод яго твораў: Бальшавікі Беларусі ў перыяд першай сусветнай вайны і другой рускай рэвалюцыі (1914 — сакавік 1917 гг.), Борьба трудящихся Белоруссии против царизма (1907—1917 гг.), Полувековой опыт СССР и современный мир, СССР — Венгрия: нерушимое единство і іншыя.
Літаратура
Спасылкі Вучоныя Беларусі: Саладкоў Цімафей Ерафеевіч, доктар гістарычных навук // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Солодков Тимофей Ерофеевич // Музейный комплекс «Дорога памяти» Солодков Тимофей Ерофеевич // Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Лейтэнанты СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны