Саламі́н () — востраў у Эгейскім моры, найбуйнейшы з Сараніцкіх астравоў у Грэцыі недалёка ад Афін.

Пры Саламіне прайшла адна з самых вядомых бітваў старажытнай гісторыі, у якой грэкі пад камандаваннем Фемістокла разбілі персідскі флот у 480 годзе да н. э.

Саламін таксама вядомы як востраў Аякса — гамераўскага героя, які ўзначальваў саламінян ў Траянскай вайне. Сёння Саламін злучаецца з Пірэйскім раёнам на мацерыку паромнай пераправай.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Астравы Грэцыі