Сары́-Джаз (, ) — горны хрыбет у Цэнтральным Цянь-Шані, на тэрыторыі Кыргызстана і часткова Казахстана.
Хрыбет размешчаны паміж ракой Сарыджаз на поўначы і яе левым прытокам ракой Іныльчэк на поўдні. Працягласць хрыбта складае 113 км, шырыня — да 16 км. Сярэдняя вышыня — 4370 м, найвышэйшы пункт — пік Сямёнава (5816 м). Хрыбет складзены метамарфічнымі сланцамі, гранітамі, мармурызаванымі вапнякамі.
Літаратура
Спасылкі Сары-Джаз // Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. Хребет Сарыджаз // Энциклопедия туриста. 2014.
Катэгорыя:Горы Кыргызстана Катэгорыя:Горныя хрыбты Казахстана Катэгорыя:Цянь-Шань