Іван Іларыёнавіч Бардышаў (, с. Рускія Нарвашы, Янцікаўскі раён, Чувашыя — ) — беларускі савецкі вучоны ў галіне лесахіміі. Член-карэспандэнт АН БССР (1959), доктар хімічных навук (1953), прафесар (1955).

Біяграфія Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію ў 1936 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 загадчык кафедры хіміі Беларускага лесатэхнічнага інстытута, адначасова загадчык лабараторыі лесахіміі, у 1963-79 загадчык лабараторыі хіміі тэрпеноідаў Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па распрацоўцы сучасных метадаў аналізу тэрпеноідаў, вывучэнню іх хімічнай будовы і ператварэнняў, сінтэзу практычна важных прадуктаў. Распрацаваў тэхналогію сінтэзу медыцынскіх прэпаратаў — , эпікамфары, і іх вытворных, метад асвятлення каніфолі, спосабы атрымання гідрыраванай, палімерызаванай і дыспрапарцыяніраванай каніфолі, каніфолі з высокімі дыэлектрычнымі ўласцівасцямі і іншае.

Вызначыў колькасны склад сумесяў , іх кіслародзмяшчальных вытворных і смаляных кіслот, выдзеленых з дрэў іглічных пародЧлен-карэспандэнт БАРДЫШАЎ Іван Іларыёнавіч .

Навуковыя працы Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, больш за 50 вынаходстваў:

Развитие отечественной лесохимической промышленности. Мн., 1958. Синтетические продукты из канифоли и скипидара. Мн., 1964 (в соавт.). Новое в лесохимии. М., 1973.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1962), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.

Літаратура Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. 1992, № 5-6.

Спасылкі Іван Іларыёнавіч Бардышаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Хімікі Беларусі