Сарыкамы́шскае возера, Сарыкамыш (, ) — бяссцёкавае саланаватае возера ў цэнтральнай частцы Сарыкамышскай катлавіны, у Туркменістане і Узбекістане, прыкладна пасярэдзіне паміж Каспійскім і Аральскім морамі. Прыкладна чвэрць возера (паўночна-заходняя) належыць Узбекістану, астатняе — Туркменістану. Возера паступова перасыхае, гэты працэс пачаўся ў старажытнасці.

Геаграфія і гідралогія Сарыкамышскае возера паўстала ў 1971 годзе ў выніку затаплення калектарна-дрэнажнымі водамі групы Сарыкамышскіх азёр. З 60-х гадоў XX стагоддзя падсілкоўваецца дрэнажнымі водамі праз калектары Дар’ялык і Азёрны, што паступаюць з арашаных зямель на левабярэжжы Амудар’і. Берагі пясчаныя, парэзаныя. Заходняя і паўднёвая часткі возера плыткія. Найбольш нізкія адзнакі дна Сарыкамышскай катлавіны — 40,5 м ніжэй за ўзровень мора. На ўсходнім беразе знаходзіцца крыніца мінеральных тэрмальных вод. На возеры развіта рыбалоўства.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Туркменістана Катэгорыя:Азёры Узбекістана Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Памежныя азёры