Сарыкольскі хрыбет () — горны хрыбет ва Усходнім Паміры, цягнецца ўздоўж мяжы Таджыкістана і Кітая. Цягнецца ад даліны ракі Маркансу да адгор’яў Гіндукуша, агінаючы з поўначы катлавіну з азёрамі Шаркуль і Рангкуль. Служыць водападзелам басейнаў ракі Тарым, возера Каракуль і Амудар’і.
Вышыня хрыбта вагаецца ад 4500 да 5800 м, найвышэйшы пункт — гара Лявірдыр (6351 м). Працягласць — каля 350 км. Складзены галоўным чынам крышталічнымі сланцамі і гранітоідамі. У ніжняй частцы схілаў — разрэджаная расліннасць халоднай высакагорнай пустыні. Вышэй 5000 м — даліны і схілавыя ледавікі. На тэрыторыі Таджыкістана размешчана 240 ледавікоў агульнай плошчай 144 км².
Літаратура
Катэгорыя:Горныя хрыбты Таджыкістана Катэгорыя:Горныя хрыбты Паміра Катэгорыя:Горныя хрыбты Кітая