Залежныя тэрыторыі — агульнае абазначэнне тэрыторый, якія знаходзяцца ў пэўнай палітычнай залежнасці ад якой-небудзь дзяржавы.

Існуюць розныя ступені і формы залежнасці, але асноўнай адметнасцю залежных тэрыторый з’яўляецца тое, што яны не лічацца часткай асноўнай ці мацерыковай тэрыторыі пэўнай дзяржавы. У той час, калі асноўная тэрыторыя дзяржавы знаходзіцца пад непасрэдным кантролем органаў улады, залежныя тэрыторыі маюць больш высокі ўзровень аўтаномнасці. Напрыклад, многія з залежных тэрыторый маюць адрозную ад дзяржавы-гаспадара прававую сістэму.

Акрамя таго, існуюць тэрыторыі, якія нельга назваць незалежнымі — да іх адносяцца спрэчныя і акупаваныя тэрыторыі, дзяржавы з урадам у выгнанні, альбо тэрыторыі, на якіх дзейнічаюць значныя аўтанамісцкія ці сепаратысцкія рухі.

Спіс залежных тэрыторый

Азорскія астравы: аўтаномны рэгіён Партугаліі ў Атлантычным акіяне Аландскія астравы: аўтаномная правінцыя Фінляндыі, кіруецца на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення Амерыканскае Самоа: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША (таксама вядомае як Усходняе Самоа) Ангілья: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі Аамынь (Макаа) — Спецыяльны адміністрацыйны раён Аамынь Кітайскай Народнай Рэспублікі: тэрыторыя, якая кіруецца Кітаем на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення Аруба: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўства Нідэрландаў Астравы Ашмар і Карцье — Тэрыторыя астравоў Ашмар і Карцье: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва Бермудскія астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба (Карыбскія Нідэрланды): асобыя абшчыны (заморская тэрыторыя) Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года Брытанская Тэрыторыя ў Індыйскім Акіяне: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі (на астравах Чагас) Віргінскія Астравы (Брытанскія) — Брытанскія Віргінскія Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі востраў Бувэ: уладанне Нарвегіі Віргінскія Астравы (ЗША) — Віргінскія астравы Злучаных Штатаў Амерыкі: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША Гвадэлупа: заморскі дэпартамент Францыі Гвіяна — Французская Гвіяна: заморскі дэпартамент Францыі Гернсі: каронная зямля Вялікабрытаніі, частка Нармандскіх астравоў Гібралтар: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі Ганконг (Сянган) — Спецыяльны адміністрацыйны раён Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі: тэрыторыя, якая кіруецца Кітаем на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення Грэнландыя: залежная тэрыторыя (аўтаномны рэгіён) Даніі Гуам: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША Джэрсі: каронная зямля Вялікабрытаніі, частка Нармандскіх астравоў Кайманавы астравы — Кайманавы (Кайман) Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі Канарскія астравы — аўтаномная супольнасць Іспаніі в. Кліпертан: заморскае ўладанне Францыі без сталага насельніцтва; вылучаны з падпарадкавання Французскай Палінезіі з 21.02.2007 Какосавыя астравы — Тэрыторыя Какосавыя (Кілінг) Астравы: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі Кука астравы: самакіруемая тэрыторыя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй Кюрасаа: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўства Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года Мадэйра (астравы): аўтаномны рэгіён Партугаліі ў Атлантычным акіяне Маёта: заморскі дэпартамент Францыі Малыя Ціхаакіянскія Астравы ЗША — Малыя Ціхаакіянскія Аддаленыя Астравы (ЗША): заморскае ўладанне ЗША без карэннага насельніцтва (уключае в. Бэйкер, атол Джонстан, в. Джэрвіс, в. Хаўлэнд, рыф Кінгмен, атол Мідуэй, атол Пальміра, в. Уэйк) Марцініка: заморскі дэпартамент Францыі Мелілья: аўтаномны горад Іспаніі ў Афрыцы (Міжземнае ўзбярэжжа Марока) Мантсерат: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі Мэн — Востраў Мэн: каронная зямля Вялікабрытаніі в. Наваса: заморскае ўладанне ЗША без карэннага насельніцтва, аспрэчваецца Рэспублікай Гаіці Ніуэ: самакіруемая тэрыторыя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй Новая Каледонія: заморская тэрыторыя Францыі Норфалк — Востраў Норфалк: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі Астравы Каралавага мора: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва Піткэрн: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі Пуэрта-Рыка — Садружнасць Пуэрта-Рыка: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) Рэюньён: заморскі дэпартамент Францыі Ражства Востраў: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі Свальбард: тэрыторыя, якая кіруецца Нарвегіяй на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення; уключае астравы Шпіцберген і Мядзведжы Святой Алены Востраў: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі; уключае таксама астравы Трыстан-да-Кунья і востраў Узнясення Паўночныя Марыянскія астравы — Садружнасць Паўночных Марыянскіх Астравоў (ЗША): заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША Сен-Бартэльмі: заморская тэрыторыя Францыі, вылучана ў асобную тэрыторыю са складу Гвадэлупы 21.02.2007 Сен-Мартэн: заморская тэрыторыя Францыі, вылучана ў асобную тэрыторыю са складу Гвадэлупы 21.02.2007 Сен-П’ер і Мікелон: заморская тэрыторыя Францыі Сеўта: аўтаномны горад Іспаніі ў Афрыцы (Міжземнае ўзбярэжжа Марока) Сінт-Мартэн: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўства Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года Цёркс і Кайкас: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі Такелау: залежная тэрыторыя Новай Зеландыі Уоліс і Футуна — Астравы Уоліс і Футуна: заморская тэрыторыя Францыі Фарэрскія астравы: залежная тэрыторыя (аўтаномны рэгіён) Даніі Фалклендскія астравы — Фалклендскія (Мальвінскія) Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, аспрэчваецца Аргенцінай Французская Палінезія: заморская тэрыторыя Францыі Французскія Паўднёвыя Тэрыторыі — Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя Тэрыторыі: заморская тэрыторыя Францыі, уключае раскіданыя па Індыйскім акіяне астравы без сталага насельніцтва Астравы Херд і Макдональд: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва Астравы Эпарсэ (Раскіданыя астравы): заморскае ўладанне Францыі, уключае астравы Басас-да-Індыя, Глар'ёз, Еўропа, Жуан дэ Нова (аспрэчваюцца Мадагаскарам) і Трамлен (аспрэчваецца Маўрыкіем); адміністрацыйна падпарадкаваны Французскім Паўднёвым і Антарктычным тэрыторыям Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, аспрэчваецца Аргенцінай Ян-Маен — востраў Ян-Маен: уладанне Нарвегіі

У гэты спіс не ўключаны ваенныя і ваенна-марскія базы, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Катэгорыя:Спісы краін