«Анатомія жарсці» (у даслоўным перакладзе Анатомія Грэй; ) — амерыканскі тэлесерыял, створаны Шондай Раймс. Прэм’ера серыяла адбылася 27 сакавіка 2005 года на тэлеканале АBC.
У цэнтры сюжэта жыццё інтэрнаў, урачоў і астатняга персаналу бальніцы «Сіэтл Грэйс» (), дзе разгортваюцца асноўныя падзеі серыяла. Нягледзячы на тое, што дзеянне адбываецца ў Сіэтле, серыял здымаецца ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія.
Папулярнасць серыяла прывяла да запуска спін-офа пад назвай «Прыватная практыка», у цэнтры сюжэта якога знаходзіцца ўрач Эдысан Мантгомеры, прэм’ера якога адбылася 27 верасня 2007 года. Астатняя праграма ўключае чатыры альбома-саўндтрэка, а таксама відэагульню на аснове серыяла. Усе сезоны былі выдадзены на ДВД і Блю-рэй.
Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы 2005 года Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:ЛГБТ-тэматыка ў серыялах Катэгорыя:Тэлевізійныя франшызы