Хуанес (), поўнае імя Хуан Эстэбан Арыстысабаль Васкес (), нарадзіўся 9 жніўня 1972, Медзельіна) — калумбійскі выканаўца папулярнай музыкі, які да 1998 года выступаў у складзе цяжкай рок-каманды Ekhymosis.
Сусветны поспех такіх іспанамоўных выканаўцаў, як Шакіра і Энрыке Іглесіяса, натхніў яго запісаць дэбютны сольны альбом, які ў 2000 г. быў адзначаны трыма лацінаамерыканскімі ўзнагародамі «Грэмі». Па стане на 2007 год Хуанес дадаў у сваю скарбонку яшчэ дзевяць гэтых узнагарод, заваяваў у 2005 г. усе хіт-парады Еўропы з хітом «La Camisa Negra» і перавыдаў услед за гэтым адзін з сваіх ранніх сінглаў, «A Dios le Pido». Вялікім поспехам таксама карысталіся яго дуэты з Black Eyed Peas і Нэлі Фуртада.
Хуанес вядомы як нястомны змагар за забарону проціпяхотных мін. У сувязі з гэтай дзейнасцю яму было дазволена выступіць перад Еўрапейскім парламентам, а ў 2006 г. ён быў узнагароджаны французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры. У тым жа годзе Хуанес выступіў на закрыцці Чэмпіянату свету па футболу ў Германіі. Сезар Лопес падарыў Хуанесу адну з пяці створаных ім у якасці сімвалаў свету эскапетар.
На 2011 год па ўсім свеце прададзена больш за 13 мільёнаў копій альбомаў Хуанеса.
Дыскаграфія 2000 — «Fíjate bien» 2002 — «Un día normal» 2004 — «Mi sangre» 2007 — «La vida… es un ratico» 2010 — «P.A.R.C.E.» 2012 — «Juanes MTV Unplugged»
Спасылкі
es.lyrsense.com Пераклады песень Хуанеса
Катэгорыя:Музыканты Калумбіі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Лацінская Грэмі» Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Калумбіі