Кварцыт — метамарфічная горная парода, якая складаецца галоўным чынам з кварцу. Дужы і трывалы кварцавы пясчанік з крамяністым цэментам, белы, шэры або чырванаваты, вельмі цяжкі для апрацоўкі.
Генезіс — або кварцавага пяску. Трываласць на сціск 100—450 МПа, аб’ёмная маса ў сярэднім 2.6 г/см³, шчыльнасць у сярэднім 2.68 г/см³, цвёрдасць па шкале Моаса — 7, вогнетрываласць да 1770 °C. Склад: кварц 70-80 %, лушчак, , тальк і г. д. Тэкстура масіўная, сланцаватая, плямістая. Структура крупчастая.
Жалезісты кварцыт (джэспіліт) ужываюць у вытворчасці і як у металургіі; кіслотатрывалы матэрыял, будаўнічы (у тым ліку дэкаратыўны) камень. Ужываецца ў выглядзе шчэбню ў будаўніцтве, для пакрыцця падлог, дабавак да бетону.
Малінавы кварцыт здабываецца на заходнім беразе Анежскага возера ў Прыанежскім раёне Карэліі.
Гл. таксама Калосы Мемнана
Спасылкі
Кварцыт у каталогу мінералаў
Катэгорыя:Метамарфічныя горныя пароды