Пік Чэрскага — горны пік, названы ў гонар Івана Дзяменцьевіча Чэрскага — вядомага даследчыка-беларуса Сібіры.

Узыходжанне на пік Чэрскага з’яўляецца адным з самых папулярных і найбольш даступных маршрутаў у Паўднёвым Прыбайкаллі. Штогод пік наведваюць тысячы турыстаў. Маршрут ўздыму бяспечны і не патрабуе спецыяльнага альпінісцкага рыштунку. Тым не менш не варта моцна ўхіляцца ў бок ад сцежкі. У мяцеліцы і завею лёгка згубіць дарогу і выклікаць сход лавіны.

Ля падножжа гары знаходзіцца маляўнічае высакагорнае возера Сэрца.

У верасні праводзяцца спаборніцтвы па хуткасным ўзыходжанні на Пік Чэрскага. Даўжыня трасы складае 20211 м, перапад вышынь — 1625 м. Гэтыя спаборніцтвы з’яўляюцца адным з этапаў Кубка Расіі па скайранінгу.

Катэгорыя:Горныя вяршыні Азіі Катэгорыя:Горныя вяршыні Расіі Катэгорыя:Геаграфія Іркуцкай вобласці