Уладзі́мір Архі́павіч Лабуно́ў () — беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі, дыпламат. Акадэмік АН БССР (1986, член-карэспандэнт з 1980), доктар тэхнічных навук (1975), прафесар (1977). Заслужаны вынаходнік БССР (1977).
Біяграфія Нарадзіўся 16 сакавіка 1939 года ў Оршы.
У 1961 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1966 года ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце, з 1975 года загадчык кафедры. У 1987—1989 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН БССР. Народны дэпутат СССР (1989—1991).
З 1994 па 2001 год быў Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Нідэрландах, Люксембургу; Пастаянны прадстаўнік ў Еўрапейскім Саюзе і НАТА.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па пытаннях узаемадзеяння іонаў з паверхняй цвёрдага цела і яго выкарыстання для распрацоўкі тэхналагічных працэсаў у мікраэлектроніцы, па нізкатэмпературных электрахімічных і плазмавых тэхналагічных працэсах. Прэмія Прэзідыума АН СССР па мікраэлектроніцы 1978 г.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі і 14 брашур, 460 вынаходстваў.
Сярод апублікаванага: Электрохимическая алюмооксидная технология в микроэлектронике (разам з В. А. Сокалам) // Техника средств связи. Сер. Технология производства и оборудование. 1988. Вып. 3.
Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1992) — за стварэнне і прамысловую рэалізацыю высокаэфектыўнай сістэмнай тэхналогіі масавай вытворчасці звышвялікіх інтэгральных схем. Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1986). Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981). Медаль «За працоўную доблесць» (1979). Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999)Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 марта 1999 г. № 360 «О награждении В. А. Лабунова Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь». Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2024)Ордэны, медалі і ганаровыя званні. Больш за 130 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржузнагарод.
Крыніцы
Літаратура
Лабуноў Уладзімір Архіпавіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 435.
Спасылкі Старонка на сайце Акадэміі Навук Беларусі Уладзімір Архіпавіч Лабуноў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі История кафедры микроэлектроники // Сайт БДУІР Владимир Архипович Лабунов // Бібліятэка БДУІР Борисенко В. Е., Лыньков Л. М. Академик В. А. Лабунов — с юбилеем! // Доклады Белорусского государственного университета информатики и радиоэлектроники. 2019, № 2(120) Лабунов Владимир Архипович // База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Бельгіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Нідэрландах Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Люксембургу Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя вынаходнікі БССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі