Аркадзь Іванавіч Лапо (, вёска Жданоўка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі вучоны-раслінавод, селекцыянер. Акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1937), прафесар.
Біяграфія Скончыў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, затым Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Пасля заканчэння аспірантуры пры кафедры селекцыі з 1929 па 1941 г. працаваў у акадэміі асістэнтам, дацэнтам і загадчыкам кафедрай. У 1941—1944 гг. у Новасібірскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў працаваў у Мінску загадчыкам аддзелам селекцыі, а затым дырэктарам Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. У 1953—1956 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук АН БССР, затым да 1960 г. — галоўны вучоны сакратар Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР.
Вёў вялікую грамадскую працу. У 1949—1954 гг. кіраваў сельскагаспадарчай секцыяй Беларускага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў, двойчы абіраўся дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў.
Навуковая дзейнасць Працы прысвечаны біялогіі канюшыны і агратэхніцы насенняводства збожжавых культур і лёну. Устанавіў заканамернасці змены аптымальнай гушчыні пасеву збожжавых і лёну ў залежнасці ад змены агратэхнічных і прыродных фактараў, рэкамендаваў наборы найбольш эфектыўных культур для кармавых севазваротаў, сістэмы іх чаргавання і прымянення для іх угнаенняў.
Асноўныя працы Селекция и семеноводство прядильных культур (лен и конопля). М.; Л., 1932 (совм. с Г. Р. Рего). Об основах мичуринской теории и ее применении в практике семеноводства / Акад. наук Белорус. ССР. Мн., 1949. Основные вопросы посева зерновых культур и льна / Акад. наук Белорус. ССР, Ин-т соц. сельского хозяйства. Мн., 1950. Культура многолетних трав в БССР: [сборник статей] / Акад. наук Белорус. ССР, Ин-т соц. сельского хозяйства. Мн., 1955 (ред.). Кукуруза: руководство по возделыванию кукурузы в БССР. Мн., 1956 (ред.). Кукуруза в БССР: сборник статей / Акад. наук Белорус. ССР, М-во сельского хозяйства Белорус. ССР, М-во мелиорации Белорус. ССР. Мн., 1957 (ред.). Селекция и семеноводство сельскохозяйственных растений в Белоруссии: [доклады Совещания селекционеров и семеноводов Белорус. ССР, 19—22 июля 1960 г.]. Мн., 1961 (ред.). Кукуруза на полях Белоруссии : [сборник статей] / М-во сел. хозяйства БССР. Мн., 1963 (ред.).
Літаратура
Лаппо Аркадий Иванович // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 4. — С. 406.
Спасылкі Академик ЛАППО Аркадий Иванович Аркадзь Іванавіч Лапо ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Селекцыянеры СССР