Олівер ГОЛДСМІТ (Oliver Goldsmith; , Кілкені-Уэст, графства Уэстміт, Ірландыя — ) — брытанскі пісьменнік, , паэт.
Біяграфічныя звесткі Скончыў Дублінскі ўніверсітэт (1749). Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Эдынбурга і Лейдэна (1752—56). Прафесар Каралеўскай акадэміі (з 1770).
Творчасць Першы твор — «Даследаванне пра сучасны стан славесных навук у Еўропе» (1759). Вядомасць яму прынёс цыкл сатырычных нарысаў, прысвечаных найважнейшым праблемам духоўнага і палітычнага жыцця Англіі, «Грамадзянін свету, або Пісьмы кітайскага філосафа, які жыве ў Лондане, сваім сябрам на Усходзе» (1760— 61). Новым этапам у англійскай асветніцкай літаратуры стаў напісаны ў рэчышчы сентыменталізму яго раман «Уэйкфілдскі святар» (1766), у якім паказана патрыярхальнае жыццё ў адзінстве з прыродай, непрыняцце эгаізму «вялікага свету». Паэмы «Вандроўнік» (1764) і «Пакінутая вёска» (1770) з дэмакратычнасцю мовы і жанравымі навацыямі прадвызначылі пазнейшыя адкрыцці рамантыкаў. Аўтар камедый «Дабрачок» (1766) і «Ноч памылак» (1773), сатырычнай паэмы «Адплата» (1774), літаратурна-крытычных трактатаў.
Літаратура Саркісава Н. Голдсміт // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
Спасылкі Разгорнуты артыкул у «Брытаніку»
Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі Ірландыі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Эсэісты Ірландыі Катэгорыя:Пісьменнікі-ўрачы