Хо́ры ( — хор) — у архітэктуры верхняя адкрытая галерэя або балкон унутры царквы (звычайна на ўзроўні другога паверху), у параднай зале У заходнееўрапейскіх храмах на хорах звычайна размяшчаюцца музыканты, пеўчыя, арган. У праваслаўных цэрквах на балконе ўнутры храма, калі ён ёсць, размяшчаецца клірас.
У храме знаходзяцца звычайна з заходняга боку (процілеглага алтару) або апярэзваюць неф з паўднёвага, заходняга і паўночнага бакоў.
Першапачаткова (у раннім Сярэднявеччы) хоры прызначаліся для прадстаўнікоў княжацкага роду і вышэйшых пластоў грамадстваБрунов Н. И. О хорах в древне-русском зодчестве, або для жанчын і катэхуменаў.Голубинский Е. Е. История русской церкви. М., 1901. У старажытнарускіх храмах (як у Заходняй Еўропе і ў Візантыі) не мелі адмысловага прызначэння і былі самадастатковым архітэктурным феноменам.Заграевский C. В. О предназначении полатей (хор) в древнерусских храмах
Не варта блытаць з хорам — прасторай ва ўсходняй частцы раннехрысціянскіх і заходнееўрапейскіх храмаў, размешчанай на ўзроўні асноўнага памяшкання.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмавая архітэктура