Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей — музей горада Глыбокае, заснаваны 31 жніўня 1992 года, адкрыты ў 1997 годзе. Плошча экспазіцыі 117 м², 9,7 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2005).
Музей размешчаны па адрасе вул. Энгельса, 24, у будынку, узведзеным у 1931 годзе. 2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь будынку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэнняДадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Пералік матэрыяльных аб’ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь . thumb|злева|Язэп Драздовіч «Далёкая краіна», 1933.
У музеі дзейнічаюць 7 залаў з пастаяннымі экспазіцыямі: зала гісторыі Глыбоцкага раёна, зала духоўнага і культурнага жыцця Глыбоччыны канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, зала эканамічнага развіцця Глыбоччыны канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, мяшчанскі пакой, кузня і развіццё кавальскага майстэрства, сялянская хатка.
У музеі прадстаўленыя матэрыялы па гісторыі краю, пра яго знакамітых землякоў (авіяканструктара Паўла Сухога, мастака Язэпа Драздовіча, заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага, палітыка і гісторыка Вацлава Ластоўскага і інш.).
У музеі ладзяцца тэматычныя выстаўкі. У 2017 і 2018 гадах праходзілі выстаўкі, прысвечаныя польскім і славацкім дудамhttp://spadchyna.glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki. У сталай экспазіцыі захоўваецца дакладная копія Глыбоцкай дуды (1849 года), зробленая Сяргеем Чубрыкам, а таксама адзін з інструментаў з майстэрні дудара і майстра Дзмітрыя Дзёміна.
Музей вядзе старонку пра гісторыка-культурную спадчыну рэгіёна.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Музеі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Глыбокага Катэгорыя:Культура Глыбокага