Ігар Варанкоў (нар. , Дзяржынск, цяпер Тарэцк, УССР) — украінскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
Клубная кар’ера У 2001—2003 гадах гуляў на аматарскім узроўні ва Украіне.
У 2004 годзе перайшоў у магілёўскі «Дняпро-Трансмаш», пасля гуляў за жодзінскае «Тарпеда». Сезон 2010 пачаў у складзе «Мінска», з якім атрымаў бронзавыя ўзнагароды. На наступны год гуляў у Лізе Еўропы, дзе забіў першы мяч «Мінска» ў гэтым турніры (30 ліпеня 2011 года супраць АЗАЛа).
У студзені 2012 года перайшоў у «Гомель». У студзені 2013 года падпісаў кантракт з «Белшынай»Игорь Воронков, Максим Карпович и Вадим Демидович подписали контракты с «Белшиной» . У складзе «Белшыны» стаў адным з ключавых ігракоў, выступаў на пазіцыі цэнтральнага (або апорнага) паўабаронцы.
У студзені 2014 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»Игорь Воронков заключил контракт с минским «Динамо». У складзе «Дынама» здолеў стаць адным з асноўных апорных паўабаронцаў. У першым жа матчы за «Дынама», 30 сакавіка 2014 года, забіў гол у браму магілёўскага «Дняпра», які прынёс дынамаўцам перамогу 1:0.
У сезоне 2015 страціў месца ў аснове, у першай палове сезона звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Аднак увосень здолеў вярнуцца ў стартавы склад дынамаўцаў. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клубИгорь Воронков и Сергей Концевой покидают минское "Динамо".
Неўзабаве пасля зыходу з «Дынама» інтарэс да Варанкова стаў праяўляць «Слуцк». У студзені 2016 года паўабаронца падпісаў кантракт са случанамі"Слуцк" подписал Былину, Игоря Воронкова, Щегриковича и Яцкевича. Перепечко находится на просмотре, аднак ужо ў чэрвені пакінуў «Слуцк»"Слуцк" объявил о расторжении контрактов с Лошанковым, Воронковым и Цветинским. Неўзабаве далучыўся да складу «Крумкачоў», з якімі ў ліпені падпісаў кантрактИгорь Воронков подписал контракт с «Крумкачамi». У кастрычніку 2016 года пагадненне са сталічным клубам па згодзе бакоў было скасаванаВоронков покинул «Крумкачы».
У лютым 2017 года стала вядома, што Ігар стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»Шкабара, Степанов, Ковалюк и Воронков подписали контракты со "Смолевичами-СТИ". У якасці трывалага іграка асновы дапамог смалявіцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2017.
У студзені 2018 года перайшоў у мазырскую «Славію»Игорь Воронков стал игроком "Славии", дзе таксама гуляў у аснове і дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе 2018. У сезоне 2019 заставаўся іграком стартавага складу. У снежні 2019 года стала вядома, што Варанкоў пакідае «Славію»Игорь Воронков покинул "Славию".
У лютым 2020 года стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»Игорь Воронков сменил "Славию" на "Арсенал", дзе гуляў у стартавым складзе. У пачатку 2021 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб каманды. У верасні 2022 года па сямейных абставінах прыпыніў трэнерскую кар’еруИгорь Воронков приостановил тренерскую карьеру.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2004 Д1 Дняпро-Трансмаш 30 2 2005 Д1 Дняпро-Трансмаш 26 5 2006 Д1 Дняпро 24 3 2007 Д1 Тарпеда 26 2 2008 Д1 Тарпеда 29 1 2009 Д1 Тарпеда 26 2 2010 Д1 Мінск 33 5 2011 Д1 Мінск 32 3 2012 Д1 Гомель 30 1 2013 Д1 Белшына 31 3 2014 Д1 Дынама 22 1 2015 Д1 Дынама 11 0 2016 (1) Д1 Слуцк 5 0 2016 (2) Д1 Крумкачы 8 0 2017 Д2 Смалявічы-СТІ 29 0 2018 Д2 Славія 27 3 2019 Д1 Славія 21 0 2020 Д2 Арсенал 21 3
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Вугалёк Мірнаград Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Украіны