Аляксей Сучкоў (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера Выхаванец лідскага футбола, пачаў кар’еру ў Гродне, потым гуляў ва Украіне і ў Расіі. У 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за салігорскі «Шахцёр», але 21 мая 2009 года быў разам з Мікітам Букаткіным адлічаны з клуба за парушэнне спартыўнага рэжыму. У 2010 годзе гуляў за карагандзінскі «Шахцёр», у 2011 годзе вярнуўся ў «Нёман».

У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ». Спачатку трывала выступаў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, а са жніўня 2013 года стаў звычайна толькі выхадзіць на замену.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Нафтанам». У складзе наваполацкага клуба стаў асноўным левым паўабаронцам. У лютым 2015 года на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам», а ў студзені 2016 года, нягледзячы на фінансавыя праблемы «Нафтана», падоўжыў пагадненне і на наступны сезон.

У сакавіку 2017 года стаў капітанам каманды. У сезоне 2017 стаў часцей выступаць у якасці цэнтральнага або правага паўабаронцы. Па выніках сезона 2017 «Нафтан» выбыў у Першую лігу, аднак Сучкоў застаўся ў камандзе і ў студзені 2018 года стаў гуляючым трэнерам. Але, падчас перадсезоннай падрыхтоўкі на поле не выхадзіў і трапіў у заяўку «Нафтана» на сезон 2018 толькі ў якасці трэнера.

У студзені 2020 года быў пажыццёва дыскваліфікаваны па справе аб дагаварных матчах. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую і нацыянальную зборныя Беларусі.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1997 Д3 Нёман-2 10 1 1998 Д3 Нёман-2 9 0 1999 Д3 Нёман-2 19 1 1999 Д1 Нёман-Белкард 2 0 2000 Д2 Нёман Масты 29 7 2001 Д1 Нёман-Белкард 21 1 2002 Д1 Нёман 24 2 2002/03 (2) Д1 Карпаты 15 1 2003/04 (1) Д1 Карпаты 11 0 2004 (1) Д1 Шыннік 2 0 2004/05 Д2 Карпаты 18 0 2005/06 Д2 Карпаты 27 2 2006/07 Д1 Карпаты 24 2 2007/08 (1) Д1 Карпаты 11 0 2007/08 (2) Д1 Харкаў 11 0 2008/09 (1) Д1 Харкаў 16 0 2009 (1) Д1 Шахцёр 6 0 2009 (2) Д1 Нёман 12 2 2010 Д1 Шахцёр 30 3 2011 Д1 Нёман 28 0 2012 Д1 Нёман 18 0 2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ 22 2 2014 Д1 Нафтан 27 3 2015 Д1 Нафтан 22 3 2016 Д1 Нафтан 26 1 2017 Д1 Нафтан 26 1

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман-2 Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Масты Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль Катэгорыя:Ігракі ФК Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі