Сяргей Лявіцкі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачынаючы з 2008 года гуляў за гродзенскі «Нёман». У сезоне 2010 стаў рэгулярным іграком асновы, але пазней неаднаразова саступаў месца іншым ігракам.

Сезон 2013 распачынаў на лаўцы запасных і зрэдку з’яўляўся ў асноўным складзе. Пасля зыходу з каманды Дзмітрыя Рэкіша ў ліпені 2013 года здолеў замацавацца на пазіцыі правага паўабаронцы. У верасні 2013 года саступіў месца ў аснове навічку каманды Арцёму Салаўю.

У сезоне 2014 звычайна знаходзіўся на лаўцы запасных і выхадзіў на замену ў канцы матча, а ў жніўні і лістападзе 2014 года з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. У студзені 2015 года пакінуў гродзенскі клуб.

У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка». У слуцкім клубе стаў пераважна выхадзіць на замену. 28 чэрвеня 2015 года забіў гол у Гродне ў матчы з «Нёманам» (4:0), адразу пасля гэтага зрабіў прапанову сваёй нявесце. У сезоне 2016 гуляў мала з-за траўм, пачынаючы з ліпеня не з’яўляўся на полі. У студзені 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам».

У лютым-сакавіку 2017 года падтрымліваў форму з «Нёманам», а пазней прыбыў на прагляд у «Ліду», з якой у красавіку падпісаў кантракт. Быў прызнаны найлепшым іграком «Ліды» ў сезоне 2017, у сезоне 2018 заставаўся іграком асновы.

У студзені 2019 года стаў іграком «Смалявічаў». У складзе смалявіцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог па выніках сезона вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2020 года пакінуў клуб і неўзабаве быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Нёман 27 5 2008 Д1 Нёман 13 0 2009 Д1 Нёман 20 0 2010 Д1 Нёман 25 2 2011 Д1 Нёман 11 1 2012 Д1 Нёман 22 2 2013 Д1 Нёман 20 0 2014 Д1 Нёман 12 1 2015 Д1 Слуцк 18 3 2016 Д1 Слуцк 11 0 2017 Д2 Ліда 29 3 2018 Д2 Ліда 25 4 2019 Д2 Смалявічы 23 2

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы