Яўген Клапоцкі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага футбола, з 2011 года гуляў за асноўны склад брэсцкага «Дынама». У красавіку 2013 года, пасля зыходу з клуба Віталя Гайдучыка, стаў асноўным цэнтральным абаронцам і капітанам брэсцкага клубаОстрый диалог «Динамо» и болельщиков . У ліпені 2013 атрымаў траўму, з-за якой прапусціў тры месяцы. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2013 года і зноў замацаваўся ў асноўным складзе.
У пачатку 2014 года капітанства ў камандзе перайшло да Рамана Васілюка, але Клапоцкі застаўся асноўным цэнтральным абаронцам. Аднак, у чэрвені 2014 года атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сезона. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама»Клопоцкий, Щербо, Нечаев и Соловей продлили контракты с брестским "Динамо". У маі 2015 года зноў атрымаў траўму, а пасля аднаўлення ў верасні быў пераведзены ў дубль. У снежні 2015 года з-за даўгоў «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Клапоцкаму статус свабоднага агентаКлопоцкий и Шемрук стали свободными агентами.
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»Евгений Клопоцкий подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ". У складзе жодзінскага клуба неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. Дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі 2016, забіўшы пераможныя мячы ў чвэрцьфінале супраць мінскага «Дынама» і паўфінале супраць «Мінска». 14 ліпеня 2016 года трапным ударам са штрафнога прынёс «Тарпеда-БелАЗ» гасцявую перамогу над «Дэбрэцэнам» у Лізе Еўропы (2:1). Дзякуючы паспяховай гульні за жодзінскі клуб стаў выклікацца ў нацыянальную зборную Беларусі, хоць у 2016 годзе так і не дэбютаваў за яе.
У студзені 2017 года падоўжыў пагадненне з жодзінцаміКлопоцкий продолжит карьеру в Жодино. У сезоне 2017 з’яўляўся на полі нерэгулярна, чаргуючыся ў складзе з іншымі футбалістамі. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ".
У лютым 2018 года стаў іграком «Віцебска»«Витебск» подписал контракты с Фурланом и Клопоцким, дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У другой палове 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад.
У студзені 2021 года пакінуў «Віцебск»Клопоцкий покинул "Витебск" і неўзабаве падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам»"Рух" объявил о подписании Клопоцкого. Аднак, з-за траўмы так і не згуляў за брэсцкую каманду. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух»Евгений Клопоцкий и Виллиам покинули "Рух".
У верасні 2022 года стала вядома, што Клапоцкі завяршыў кар’еру і стаў працаваць трэнерам у юнацкай камандзе брэсцкага «Дынама»Евгений Клопоцкий принимает юношескую команду брестского "Динамо".
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У яе складзе ў студзені 2014 выступаў на Кубку Садружнасці, дзе дапамог зборнай Беларусі заняць трэцяе месца (забіў 3 галы на турніры).
У 2016 годзе прыцягваўся да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі, але так і не згуляў за яе. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2016 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст