Сё́мкава. Сустракаецца таксама варыянт Сямко́ва, н. (, ) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на шашы . Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета. Аграгарадок месціцца на берагах рэк Вяча і Чарняўка, каля Заслаўскага вадасховішча.

Назва Назва Сёмкава ўтвораная ад імя Сёмка (Сямён) С. 341.

Гісторыя Даўней Сёмкаў падзяляўся на Сёмкаў Заслаўскі (Саламярэцкі) і Сёмкаў Стары (Стэцкевічаўскі).

У 1567 годзе сяло Сёмкава, уласнасць Станіслававічаў у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1582 годзе сяло, цэнтр маёнтка, двор, уласнасць князёў Івана Саламярэцкага, Ганны Янавай Глябовічаўны, князя Багдана Іванавіча Саламярэцкага і Яна Рэкуця. У 1600 годзе сяло, панскі двор, уласнасць Рэкуцяў. У 1640 годзе як пасаг маёнтак перайшоў да Багдана Стэцкевіча, пазней уласнасць Сапегаў. У 1667 годзе маёнтак, 5 дымоў. У 1755 годзе Міхал Сапега падараваў маёнтак Адаму Хмару. У 1791 годзе маёнтак Сёмкаў, у склад якога ўваходзілі 14 вёсак, 128 дымоў, 7 корчмаў, у Заслаўскай парафіі. Сядзібна-паркавы комплекс Хмараў пачаў будавацца ў 1775 годзе. Доўгі час палац, які атрымаўся зграбным і шыкоўным, служыў рэзідэнцыяй шляхецкага роду. Акрамя галоўнага будынка італьянскі архітэктар Карла Спампані стварыў два сіметрычныя флігелі, аранжарэю, браму, тэрасы і парк у французскім стылі. Адам Хмара — мінскі ваявода, нават прыняў у ім караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска, каля малага ручая побач з «вялікай віленскай дарогай», 30 двароў, 216 жыхароў, вадзяны млын, мураваны панскі дом, цагельня, драўляная каталіцкая капліца, уласнасць Адама Хмары, у Мінскім павеце.

Пасля смерці Адама Хмары адходзіць да яго брата Яхіма. У 1815 годзе была 141 душа мужчынскага полу, уласнасць Гілярыя Хмары (сын Яхіма Хмары, маршалак шляхты Мінскага павета). Пазней адыходзіць да ўнука Гілярыя Адама, які валодаў маёнткам да 1889 года. Апошнім уладальнікам Сёмкава быў Рамуальд Хелкоўскі. У 1897 годзе вёска і маёнтак у Сёмкава-Гарадоцкай воласці Мінскага павета. У пачатку XX ст. было народнае вучылішча.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

Сядзіба была нацыяналізавана, праз нейкі час зрабілі там дзіцячы інтэрнат. У 1922 годзе створаны саўгас «Сёмкава», працаваў млын. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Сёмкаў-Гарадоцкім сельсавеце Заслаўскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупаваная нацысцкай Германіяй. Ёсць звесткі, што тут быў арганізаваны канцлагер і ў дзіцячым інтэрнаце праводзіліся доследы над дзецьмі. Партызанская брыгада «Штурмавая» выратавала дзяцей у 1944 годзе.

З 8 лютага 1959 года ў Мінскім раёне. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Заслаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2., з 9 жніўня 1979 года ў складзе Папярнянскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. У 1989 годзе да вёскі далучаны пасёлак Сёмкава.

Насельніцтва

1800 — 30 двароў, 216 жыхароў 1897 — вёска, 67 двароў, 419 жыхароў; маёнтак, 8 двароў, 92 жыхары 1917 — вёска, 86 двароў, 189 жыхароў; маёнтак, 115 жыхароў 1997 — 452 гаспадаркі, 1201 жыхар 1999 — 1292 жыхары 2001 — 1461 жыхар, 482 двары 2010 — 1579 жыхароў

Прамысловасць і інфраструктура Прадпрыемства па вытворчасці дзіцячых цацак «Метэор» Сярэдняя школа Школа-інтэрнат Клуб Бібліятэка Аптэка Аддзяленне сувязі

Славутасці

Сядзіба Хмараў (2-я палова 18 стагоддзя). Да пачатку ХХІ ст. адносна добра захаваліся два флігелі, у запушчаным стане аказаўся парк, цэнтральная сядзіба хутка разбураецца. У закінутым стане стаяць таксама адміністрацыйны корпус інтэрната, медсанчасць, іншыя пабудовы.

Вядомыя асобы Алена Філіпава (нар. 1987), беларуская спартсменка

Літаратура Сёмкава //  — С. 454—455.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна