Сёмкаў Гарадо́к (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на правым беразе ракі Вяча. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета. Месціцца за 14 км на паўночны захад ад Мінска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ждановічы на лініі Мінск — Маладзечна.
Назва Тапонім «Сёмкаў Гарадок» складаецца з дзвюх частак: азначэнне «Сёмкаў» паказвае на блізкасць да вёскі Сёмкава, назва «Гарадок» сведчыць пра існаванне тут невялікага замка (горада, замчышча ёсць каля вёскі Чучаны) С. 81..
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Вядомы з сярэдзіны XVI ст. пад назвай Гарадок Саламярэцкі як уласнасць князёў Саламярэцкіх, цэнтр уладанняў якіх быў у Саламарэччы. З 1595 года ў складзе маёнтка Сёмкаў Менскага павета. Князёўна Алена Саламярэцкая, узяўшы шлюб з Багданам Сцяцкевічам, пераводзіць Сёмкаў у валоданне гэтаму праваслаўнаму роду. 3 1755 годзе маёнтак перайшоў у «вечны дарунак» Адаму Хмару за службу ў падканцлера літоўскага Міхала Сапегі. У 1791 годзе вёска пад назвай Гродэк у Заслаўскай парафіі. На сродкі Адама Хмары ў 1791 годзе пачынаецца будаўніцтва касцёла, у 1802 годзе касцёл быў асвечаны ў гонар Раства Дзевы Марыі і Святога Станіслава (у 1866 годзе ператвораны ў праваслаўную царкву). З 1800 года насіў назву Хмарын Гарадок паводле імя Адама Хмары (перайменаваны ў Сёмкаў Гарадок у 1917 годзе).
У складзе Расійскай імперыі
3 1793 года ў Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці. У 1800 годзе ў Хмарыным Гарадку млын, корчмы, уніяцкая царква Раства Багародзіцы, дзе ў 1880-я гады вянчаліся бацькі Максіма Багдановіча. У 1861 годзе ў мястэчку валасная ўправа, медаварня, піваварня, бровар, цагельны завод, млын, царква, сінагога; у 1897 годзе — народнае вучылішча (адкрытае ў 1865 г.), царкоўна-прыходская школа, карчма. У 1905—1906 гадах у маёнтку працаваў Янка Купала на смалакурні, а ў красавіку — траўні 1922 года — Якуб Колас, бухгалтарам вучэбнай фермы «Сёмкава».
Найноўшы час У лютым 1918 года Сёмкаў Гарадок занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Сёмкавагарадоцкай воласці атрымалі Пасведчанні Народнага Сакратарыята БНР С. 19.. У снежні 1918 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР. У 1922 годзе створаная 7-гадовая школа. 3 20 жніўня 1924 года цэнтр Сёмкаў-Гарадоцкага сельсавета Заслаўскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну 27 чэрвеня 1941 года на рубяжы Сёмкава Гарадка адбыліся жорсткія баі. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваны нацысцкай Германіяй.
3 8 жніўня 1959 года вёска ў Мінскім раёне. З 20 студзеня 1960 года ў Папярнянскім сельсавецеРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.. У верасні 1989 года на магіле Таццяны Зенчык, быў усталяваны помнік ахвярам рэпрэсій сям’і ЗенчыкКурапаты: Зборнік матэрыялаў / Грамадская ініцыятыва «За ўратаванне мемарыялу Курапаты»; [Працавалі: В. Арэшка і інш.]. — Мн.: ГА «Дыярыуш», 2002. — 112 с. — С. 97. — (Архіў найноўшай гісторыі)..
Насельніцтва 1800 год — 141 жыхар, 12 двароў 1861 год — 368 жыхароў, 117 двароў 1897 год — 305 жыхароў, 53 двары 1999 год — 177 жыхароў 2000 год — 168 жыхароў, 73 двары 2001 год — 171 жыхар, 73 двары 2010 год — 193 жыхары 2019 год — 192 жыхары
Славутасці
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (з 1866 года, раней касцёл Раства Дзевы Марыі і святога Станіслава) Помнік ахвярам рэпрэсій сям’і Зенчык. Помнік складаецца з трох вялікіх надмагільных камянёў і трох паліраваных гранітных пліт меншага памеру
Страчаная спадчына Сінагога (XIX ст.)
Вядомыя асобы Пятро Стэфановіч (1922—2006) — беларускі пісьменнік і перакладчык Міхаіл Іванавіч Вішнеўскі (нар. 1949) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (2002), прафесар (2003).
Крыніцы
Літаратура Сёмкаў Гарадок // — С. 455.
Спасылкі
Катэгорыя:Папярнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў XVI стагоддзі