Ордэн Ганаровага легіёна () — французскі нацыянальны ордэн, заснаваны Напалеонам Банапартам 19 мая 1802 года па прыкладзе рыцарскіх ордэнаў. Паводле кодэкса Ганаровага легіёна і вайсковага медаляАфіцыйны кансалідаваны тэкст Кодэкса Ордэна Ганаровага легіёна і вайсковага медаля на дзяржаўным сайце міністэрства юстыцыі Францыі — Лежыфранс гэта ганаровая арганізацыя мае статус і правы юрыдычнай асобы. Прыналежнасць да ордэна з'яўляецца найвышэйшым знакам адрознення, пашаны і афіцыйнага прызнання асаблівых заслуг у Францыі. Прыём у члены ордэна ажыццяўляецца за выдатныя ваенныя ці грамадзянскія заслугі прэзідэнтам Французскай рэспублікі, які з'яўляецца гросмайстрам (grand maitre) ордэна. Ганаровы легіён гуляе, такім чынам, ролю адной з найважнейшых інстытуцый французскай дзяржавы і сімвалаў рэспублікі. За некаторымі выключэннямі, у ордэн не прымаюць пасмяротнаLe Colporteur, Automne 2004, page 5 Comme le Code actuel de la Légion d'Honneur ne prévoit pas d'admission à titre posthume le général de Gaulle disait que " la Légion d'Honneur est une élite de vivants ".. Па сцвярджэнню генерала Дэ Голя, «Ганаровы легіён — гэта супольнасць эліты жывых»Distinction : Moussa Balla Coulibaly honoré par la France de la Légion d'honneur Le Général de Gaulle ne disait-il pas d'ailleurs que «la Légion d'honneur est une élite de vivants».05/02/05 — FRANCE — L'Ordre National de la Légion d'Honneur Le général de Gaulle disait que «la Légion d'Honneur est une élite de vivants»ORDRE NATIONAL DE LA LEGION D'HONNEUR Le général de Gaulle ayant ces mots, " la Légion d'Honneur est une élite de vivants " !.

Гл. таксама Сімвалы Французскай Рэспублікі

Спасылкі

Афіцыйны сайт Ордэна

Катэгорыя:Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды Катэгорыя:Рыцарскія ордэны