thumb|Рэканструкцыя храма Храм Нікі Аптэрас (гэта значыць бяскрылай перамогі) — старажытнагрэчаскі храм на афінскім Акропалі, які знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Прапілеяў. Пабудаваны Калікратам у 427—421 гадах да н.э. па праекце 450 года да н.э. Храм прысвечаны Афіне-Ніцы ( — Афіна-Пераможца). Пабудова ўяўляе сабой амфіпрастыль з двума іанічнымі порцікамі па чатыры калоны. Стылабат мае тры прыступкі. На бесперапынным іанічным фрызе адлюстроўваліся эпізоды Грэка-персідскіх войн і багі — Афіна, Пасейдон і Зеўс. Храм выкананы з мармуру. Унутры стаяла статуя Афіны, якая трымае ў адной руцэ шлем, у іншай — гранат — сімвал пераможнага міру.

Гл. таксама Мармуры Элгіна

Літаратура Энциклопедия «Кругосвет».

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктура Старажытнай Грэцыі