міні|250пкс|Панарамны від на Афінскую вежу 1 Афінская вежа 1 — самае высокае архітэктурнае збудаванне Грэцыі вышынёй 103 м, лічыцца адзіным сапраўдным небаскробам краіныAthens Tower 1 .
Збудаваная ў 1971 годзе вежа перасягнула пабудаваны ў 1964 годзе 14-павярховы афінскі атэль сеткі Хілтан — Hilton Athens — вышынёй 65 мHilton Athens . На момант завяршэння будаўніцтва Афінская вежа 1 таксама была найвышэйшым збудаваннем усяго Балканскага рэгіёна.
Архітэктарам праекта быў Іааніс ВікеласIoannis Vikelas , вядомы таксама па праекце Музея кікладскіх мастацтваў. Вежа мае 28 паверхаў, пабудавана ў раёне Афін Абелокіпі. Цяпер у ёй арандуюць памяшканні для сваіх офісаў вядучыя грэчаскія і замежныя кампаніі, у прыватнасці Emporiki Bank.
Гл. таксама Спіс самых высокіх будынкаў і збудаванняў Грэцыі
Спасылкі Athens Tower — The First and Only Real Athens Skyscraper
Катэгорыя:Архітэктура Грэцыі Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 100 да 149 метраў Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Афінаў