Сяргей Каваленка (нар. 10 мая 1984, Чарнігаў, Украіна) — украінскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера У маладосці апынуўся ў турынскім «Ювентусе», аднак не згуляў ніводнага матча за асноўную каманду. Потым трапіў у Бельгію, дзе спачатку стала забіваў, але потым яго эфектыўнасць панізілася. У 2008 годзе вярнуўся ва Украіну, потым два гады паспяхова гуляў у Беларусі за жодзінскае «Тарпеда» і бабруйскую «Белшыну». Сезон 2011 правёў у аматарскім клубе «Палессе» на Украіне. У лютым 2012 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам».

У сакавіку 2013 года ў чарговы раз вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Сумы»Сергей Коваленко - игрок ПФК "Сумы". Пазней гуляў за «Палтаву», але ў жніўні 2013 года пакінуў гэты клуб"Полтаву" покинули два игрока . У 2016—2017 гадах гуляў у чэмпіянаце Чарнігаўскай вобласці, пасля чаго канчаткова завяршыў кар’еру.

Дасягненні Срэбраны прызёр Чэмпіянату Бельгіі: 2004/05 Уладальнік Кубка Беларусі: 2012

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Сумы Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Руселарэ Катэгорыя:Ігракі ФК Локерэн Катэгорыя:Ігракі ФК Стандард Льеж Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Рым Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус