Вэстмінстэрскі сабор (англ. Westminster Cathedral) — галоўны каталіцкі храм Англіі і Уэльса. Размешчаны ў цэнтральным лонданскім раёне Вэстмінстэр. Вылучаецца сярод навакольнай забудовы незвычайнай неавізантыйскай архітэктурай і высокай кампанілай. Пабудаваны ў 1895—1903 гг. У інтэр'еры — вельмі рэдкія для англійскіх цэркваў мазаікі. У крыпце сабора пахаваны А. К. Бенкендорф — апошні пасол Расійскай імперыі ў Вялікабрытаніі.
Гл. таксама Вэстмінстэрскае абацтва Сабор Святога Паўла
Спасылкі
Афіцыйны сайт Вэстмінстэрскага сабора
Катэгорыя:Храмы Лондана Катэгорыя:Каталіцкія храмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Саборы Вялікабрытаніі Катэгорыя:З’явіліся ў 1903 годзе Катэгорыя:Вэстмінстэр Катэгорыя:Неавізантыйская архітэктура