Тэракотавая армія () — пахаванне не менш як 8099 поўнапамерных тэракотавых статуй кітайскіх ваяроў і іх коней. Выяўлена ў 1974 годзе побач з магілай кітайскага імператара Цынь Шыхуандзі непадалёк ад горада Сіянь.
Стварэнне
Тэракотавыя статуі былі пахаваныя разам з першым імператарам дынастыі Цынь — Цынь Шыхуандзі (які аб’яднаў Кітай і злучыў усе часткі Вялікай сцяны) у 210-209 гг. да н.э.
Гэтыя статуі павінны былі, верагодна, даць яму магчымасць задавальняць свае ўладныя амбіцыі ў тым свеце гэтак жа, як ён рабіў гэта пры жыцці. І хоць замест жывых ваяроў, насуперак звыклай традыцыі, разам з імператарам былі пахаваныя іх гліняныя копіі (што некаторымі спецыялістамі расцэньваецца як вельмі прагрэсіўны крок), акрамя статуй ваяроў, разам з Цынем было закапана, па розных ацэнках, да 70 тысяч працоўных разам са сваімі сем’ямі. Гэтыя людзі, у адрозненне ад салдат, былі цалкам рэальнымі.
Адкрыццё Статуі былі выяўленыя ў сакавіку 1974 года мясцовымі сялянамі падчас свідравання артэзіянскай свідравіны на ўсход ад гары Лішань. Першы этап раскопак прайшоў з 1978 па 1984 год. Другі — з 1985 па 1986. 13 чэрвеня 2009 года пачаўся трэці этап раскопак. Армія гліняных ваяроў спачывае ў баявым шыхце ў паралельных скляпеннях у 1,5 кіламетрах на ўсход ад грабніцы самога імператара.
Галерэя
Гл. таксама Кітайскія піраміды Сінеча Чжуй Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Кітаі Нефрытавы прынц
Літаратура Debaine-Francfort, Corrine. «The Search for Ancient China». (Harry N. Abrams Inc. Pub. 1999): 91-99. Dillon, Michael (ed). «China: A Cultural and Historical Dictionary». (Curzon Press, 1998): 196. Ledderose, Lothar. «A Magic Army for the Emperor» // «Ten Thousand Things: Module and Mass Production in Chinese Art», ed. Lothar Ledderose, (Princeton UP, 2000): 51-73. Perkins, Dorothy. «Encyclopedia of China: The Essential Reference to China, Its History and Culture». (Roundtable Press, 1999): 517—518. Ульянов, М. Ю. Цинь Шихуан и его армия // Восточная коллекция, 2007, с. 20-38.
Спасылкі
Charles Billich created the Terracotta warriors traditional symbol as the official turtle image of the 2008 Beijing Bid. Billich’s images are represented on a collection of 16 postage stamps. Museum of Terracotta Army Travel Guide and Photo Gallery People’s Daily article on the Terracotta Army Wide angle shot of the Terracotta Army (requires Quicktime) Выратаванне Тэракотавай арміі. computerra.ru
Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Кітаі Катэгорыя:Скульптуры паводле алфавіта Катэгорыя:Дынастыя Цынь Катэгорыя:Шаньсі Катэгорыя:Маўзалеі Кітая Катэгорыя:Скульптура Кітая