Арцём Чалядзінскі (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2002—2007). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Мінск».
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў міні-футболе, а з 1999 года гуляў ужо за мінскае «Дынама». Потым гуляў у Расіі, пяць гадоў правёў ва Украіне ў запарожскім «Металургу», дзе некаторы час быў капітанам. У 2009 годзе гуляў у Казахстане, а на наступны год вярнуўся ў Беларусь, гуляў за «Нафтан» і «Шахцёр».
У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам і адным з лідараў аўтазаводцаў. У сезоне 2012 быў капітанам каманды, але на наступны сезон саступіў капітанства Дзмітрыю Шчагрыковічу. У чэрвені 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона 2014.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі. Сезон 2015 распачаў на лаўцы запасных, а са жніўня вярнуў месца ў аснове. У лютым 2016 года чарговы раз падоўжыў пагадненне з аўтазаводцамі.
У жніўні 2016 года перайшоў у мінскае «Дынама». У складзе «Дынама» стаў асноўным цэнтральным абаронцам, у шэрагу матчаў быў капітанам каманды. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.
31 студзеня 2017 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі». У складзе «Крумкачоў» адразу стаў капітанам. Прапусціўшы пачатак сезона, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
У маі 2021 года ў якасці аматара згуляў за другалігавую «Узду» ў адным матчы Кубка Беларусі.
Міжнародная кар’ера Гуляў за нацыянальную зборную Беларусі на працягу 2002—2007 гадоў.
Трэнерская кар’ера У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля мінскага «Дынама», а ў ліпені таго ж года ўзначаліў дубль. Прывёў дынамаўцаў да перамогі ў чэмпіянаце дублёраў 2018 з рэкорднай колькасцю ачкоў, у 2020 годзе зноў перамог у чэмпіянаце дублёраў.
У чэрвені 2021 года, пасля адстаўкі Леаніда Кучука, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера асноўнага складу мінскага «Дынама». Прывёў каманду да бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі. У снежні 2021 года быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера дынамаўцаў. У сезоне 2022 каманда доўгі час змагалася за чэмпіёнства, аднак няўдалы фініш адкінуў яе на чацвёртае месца. У лістападзе 2022 года пакінуў месца галоўнага трэнера, але застаўся на працы ў клубе. Працаваў у акадэміі «Дынама» да студзеня 2024 года, калі быў прызначаны галоўным трэнерам «Мінска».
У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2001, 2011 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2000, 2016 Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ў міні-футбол Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па міні-футболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Саратаў Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Табол Кастанай Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Мінск