Філіп Франц фон Зібальд (, 17 лютага 1796 — 18 кастрычніка 1866) — нямецкі прыродазнавец і даследчык Японіі, куды прыбыў у 1823 у якасці ўрача, які быў на службе Галандскай Ост-Індскай кампаніі. Кузен германскага фізіёлага і заолага Карла Зібальда.

У Эда ён у імператарскага бібліятэкара набыў карту Японіі, завошта быў адтуль высланы і ў 1830 вярнуўся ў Галандыю; у 1859—1862 ізноў жыў у Японіі, затым у Вюрцбургу.

Зібальд увёў на востраве Ява чайныя плантацыі.

thumb|left|Тытульная старонка «Flora japonica»

Працы «Flora japonica» (Лейдэн, 1835); «Nippon, Archief voor de beschrijving van Japan» (Лейдэн, 1832); «Chinezisch-japanezisches Wörterbuch» (Лейдэн, 1838—1841); «Catalogus librorum Japan.» (Лейдэн, 1841); «Fauna japonica» (7 т., Лейдэн, 1833—1851; сумесна з Тэмінкам, Г. Шлегелем і дэ Хаанам); «Isagoge in bibliothecam japon.» (Лейдэн, 1811); «Bibliotheca japonica» (6 т., Лейдэн, 1833—1841; разам з І. Гофманам).

Літаратура

Спасылкі

Зібальд Філіп Франц Фон у раздзеле «Батанічныя прозвішчы» сайта sakhalin.ru

Катэгорыя:Усходазнаўцы Германіі Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Япаністы Германіі Катэгорыя:Асобы на марках