X стагоддзе (дзяся́тае стагоддзе) пачалося 1 студзеня 901 года і скончылася 31 снежня 1000 года.

Падзеі Еўропа У Еўропе пабудаваны першы вятрак 962: Атон I каранаваны рымскім імператарам — пачатак існавання Свяшчэннай Рымскай імперыі 966: Хрысціянізацыя Польшчы 982: Грэнландыя атрымала імя 981: Пранікненне ў Ісландыю хрысціянскіх місіянераў 988: Кіеўская Русь прыняла хрысціянства па візантыйскаму ўзору Азія 907: Упадак кітайскай кіруючай дынастыі Танг, Кітай апынуўся ў паўстагадовым эканамічным застоі Афрыка Заснаваны горад Алжыр

Падзеі ў беларускай гісторыі 947 або 974: заснаваны Віцебск 980: Заснаваны Тураў 986: Заснавана Заслаўе

Асобы Атон I, першы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Гуга Капет, французскі кароль, пачынальнік дынастыі Капетынгаў Уладзімір I Вялікі, вялікі князь Кіеўскай Русі Мешка I, князь палян

Гл. таксама IX стагоддзе XI стагоддзе