Тамаш Зан (; , фальварак Халецкаўшчына, Вілейскі павет, Мінская губерня — , фальварак Кахачын, Сенненскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя) — удзельнік вызвольнага руху, даследнік прыроды, літаратарКастусь Цвірка. Зан Тамаш // С. 404., музеязнавец, геолаг, даследнік прыроды Урала. Адзін са стваральнікаў таварыства філаматаў, стваральнік таварыства прамяністых, рэарганізаванага пазней у таварыства філарэтаў; сябра Адама Міцкевіча і Яна Чачота. Кіраўнік першых рэвалюцыйных арганізацый на Беларусі і Літве21 снежня — 210 год з дня нараджэння Т. Зана (1796—1855), паэта-рамантыка, даследчыка прыроды, удзельніка вызваленчага руху // Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Адыграў значную ролю ў развіцці новага літаратурнага кірунку — рэвалюцыйнага рамантызму. Першым з кола віленскіх паэтаў прызнаў беларускую народную творчасць за адзін з найгалоўнейшых раздзелаў сваёй паэтычнай праграмы.

Біяграфія

Паходжанне

Паводле запісу ў метрычнай кнізе Краснасельскага рымска-каталіцкага касцёла, Тамаш Зан спачатку ахрышчаны 12 (23) снежня 1796 года краснасельскім уніяцкім святаром. 26 студзеня 1798 года ў Краснасельскім рымска-каталіцкім касцёле адбылося мірапамазанне Тамаша Зана разам з хрышчэннем яго брата ІгнатаПаэт, навуковец, грамадзянін: да 225-годдзя з дня нараджэння Томаша Зана Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі..

У большасці публікацый месцам нараджэння памылкова даецца фальварак Мясата паблізу мястэчка Краснае Вілейскага павета (цяпер вёска Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці).

У сям’і Караля Зана акрамя Тамаша былі і іншыя дзеці — Вінцэнт (1795), Ігнат (1798), Стэфан (1802), Антоні-Банавентура (1809), Альжбета (1819), Ян (?—1828), Схаластыка, Бенедыкта, Эвеліна.

Продкі Тамаша Зана па матчынай лініі жылі ва Уздзе і былі ўніятамі, якія перайшлі ў праваслаўе.

Род Занаў (да пачатку XIX стагоддзя прозвішча вымаўлялася як «Зань») ў XVIII стагоддзі звязаны з Радашковічамі, прадстаўнікі рода запісаны пераважна як мяшчане. 5 ліпеня 1802 года Заны атрымалі пасведчанне чыноўнікаў і шляхты Мінскай губерні пра сваё шляхецкае паходжанне, неабходныя для гэтага дакументы былі імі сфальсіфікаваны.

Сям’я Занаў у канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў не мела нерухомасці і неаднаразова мяняла месца жыхарства. У дакументах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Караль Зан і яго брат Антоній у 1795 годзе згадваюцца як арандатары фальварка Селішча ў Вілейскім павеце, а ў 1816 годзе яны мелі ў застаўным уладанні фальварак Выверы таксама ў Вілейскім павеце. Пачынаючы з 1832 года, бацька Тамаша Зана Караль Зан жыў у фальварку Запалякі Вілейскага павета, атрыманым ў выніку эксдывізіі маёнткаў князёў Агінскіх.

Маленства Нараджэнне Тамаша Зана авеяна рознымі легендамі. У першай біяграфіі Зана (1863), заснаванай у тым ліку на «нататках» яго ўдавы, Брыгіды Свентарэцкай, апісваецца гісторыя, што Караль Зан быў выпраўлены паслом ад Радашковіч на сойм у Варшаву, але паколькі сталіца ўжо была захоплена расійскімі войскамі, то ён змушаны быў шукаць прытулку ў Караляўцы. У той час яго брат Антоні быццам страціў дакументы на радавы маёнтак Халецкаўшчыну, таму маці змушаная была нарадзіць Тамаша ў карчме ў Мясаце, і пасля таго хавалася ад казакоў у лесе.

У больш позніх польскіх біяграфіях гэтыя драматычныя акалічнасці былі апушчаныя (відаць, у сілу шматлікіх нестыковах, асабліва храналагічных), але запазычаным з гэтага расповяду засталося месца нараджэння Тамаша Зана — Мясата.

Але ў публікацыях Кастуся Цвіркі гэта гісторыя набыла новае жыццё, Караль Зан з простага пасла пераўтварыўся ўжо ў паўстанца, які «ідзе ў шэрагі барацьбітоў пад сцягі Касцюшкі». Абедзве версіі (ні пра пасла, ні пра паўстанца) на дадзены момант не маюць дакументальнага пацверджання.

Надалей, паводле біяграфіі Чэрніцкага Караль уладкоўваецца аканомам у адстаўнога палкоўніка польскіх войскаў Трэмбіцкага ў недалёкім маёнтку Вязынь, дзе праходзіць маленства будучага паэта і першыя ўрокі граматы ў дзяка Аляшкевіча. Неўзабаве маці адвозіць юнага Тамаша да сваіх бацькоў у мястэчка Узду, дзе ўладкоўвае ў парафіяльную школу, аднак пасля смерці свайго дзеда разам з бабуляй зноў вяртаецца ў Вязынь. Цяпер ён працягвае вучобу ў гувернёра Калантая ў суседняй Слабадзе (вучыцца разам з дзецьмі нейкіх Мікуліцкіх). Праз некалькі месяцаў, у 1807 годзе, разам з малодшым братам Ігнатам пасланы ў Мінскую гімназію.

Мінская гімназія: 1805—1812

Гімназістам Тамаш належаў да ліку найбольш здольных вучняў. Актыўна ўдзельнічаў у студэнцкіх сходах і забавах. Будынак тагачаснай Мінскай гімназіі знаходзіўся на Высокім рынку, які з XVII ст. быў адміністрацыйным, гандлёвым і культурным цэнтрам Мінска. Асобныя вобразы з тагачаснага жыцця горада запомніліся юнаму Тамашу асабліва:

Найбліжэйшымі сябрамі Тамаша Зана ў Мінскай гімназіі былі браты Верашчакі з Наваградчыны — Міхал і Юзаф. Асабліва моцна ён пасябрыўся з Міхалам, дзякуючы якому Тамаш пазнаёміўся з яго сястрой Марыляй Верашчакай — будучай каханай Адама Міцкевіча, які, у сваю чаргу, пазнаёміўся з ёю не без пасярэдніцтва Зана.

Далейшай вучобе ў Мінскай гімназіі перашкодзіла хвароба Тамаша, таму бацькі вырашылі забраць яго разам з братам Ігнасем дамоў у фальварак Выверы, які яго бацькі ўзялі ў арэндуЦвірка, К. Вечны выгнаннік і пілігрым. Жыццё і творчасць Тамаша Зана. — 1994. — № 2. — С. 17—24.. Тут прайшлі самыя яркія юнацкія гады Тамаша. Выверы былі паблізу Маладзечна, таму па выздараўленні Тамаша бацькі паслалі яго разам з малодшым Ігнасем і Стэфанам давучвацца ў Маладзечанскую павятовую школу, якую толькі што перавялі з Бабруйска. У найманай маладзечанскай кватэры разам з братамі пасялілася і бабка Далеўская.

Маладзечанскі перыяд

Звесткі пра маладзечанскі перыяд жыцця паэта захаваліся збольшага ў дакументах следчай камісіі працэсу над філаматамі.

Напрыклад, абвінавачанне ў «непажадным кірунку думак» абгрунтоўвалася тым, што Тамаш «яшчэ з дзяцінства, з павятовай маладзечанскай школы зневажаў урад і пісаў недабранадзейныя вершы, а таксама стварыў там нейкае таварыства». Пад згаданым таварыствам мелі на ўвазе вайсковую гульню, што вымагала хлапчукоў дзяліцца на дзве «арміі»: расійскую — армію Марса, які ўвасабляў грубую сілу, і польскую — армію Апалона, бога любові. На чале арміі Апалона часта быў Тамаш Зан, які меў павагу паплечнікаў за «мінскую вучонасць». Да справы таксама быў далучаны верш, напісаны Занам у 1815 годзе пад назваю «Марш для студэнтаў, апалонавага войска», дзе быў просты заклік да падрыхтоўкі вайны супраць «маскаля», і няскончаная камедыя «Сталасць у сяброўстве», таксама скіраваная супраць расійскага самадзяржаўя.

«Маладзечанскія» творы Тамаша Зана не захаваліся, адзінае сведчанне пра іх — рапарт сенатара Мікалая Навасільцава вялікаму князю Канстанціну ў маі 1824 года, які потым апублікаваў Фёдар Вяржбоўскі ў брашуры «К истории тайных обществ и кружков среди литовско-польской молодёжи» (Варшава, 1898).

Віленскі ўніверсітэт: 1815—1820

У 1815 годзе Тамаш Зан за ўласны кошт паступае на фізіка-матэматычны фалькутэт Віленскага ўніверсітэта, дзе падчас уступных іспытаў пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. Акрамя асноўнага курса лекцый на факультэце ён меў магчымасць дадаткова вывучаць гісторыю, статыстыку, польскую, лацінскую, французскую і нямецкую літаратуры. Каб мець сродкі на жыццё, працуе гувернёрам. На другі год навучання пераводзіцца на літаратурны факультэт.

Т. Зан становіцца тут членам патрыятычнага таварыства шубраўцаў; прымаецца ў масонскую ложу.

Ужо ў першы год навучання ён ўступае ў Таварыства шасці, у якое ўваходзілі студэнты-мінчукі. У 1817 годзе Тамаш Зан становіцца адным з заснавальнікаў Таварыства філаматаў, у 1820 — стварае Таварыства прамяністых, рэарганізаванае пазней у Таварыства філарэтаў. Згодна з назвай «тэорыі прамянёў», ад кожнага добразычлівага чалавека сыходзяць прамяні, якія жыватворна ўздзейнічаюць на тых, хто яго абкружае. Таварыства прамяністых за кароткі час сабрала 200 сяброў і складалася ў пераважнай большасці з беларускай моладзі.

У 1823 годзе арыштоўваецца царскімі ўладаміЗан Тамаш // . Захаваліся дакументы аб выдачы Зану дыплома магістэрскай ступені па філасофіі, які ён не паспеў атрымаць праз арышт. У часе следства 1823—1824 гг. усю віну за стварэнне і дзейнасць згуртаванняў моладзі бярэ на сваю адказнасць, дзякуючы чаму астатніх арыштаваных, у ліку якіх знаходзіліся Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і слабы здароўем Юзаф Яжоўскі выслалі ўглыб Расіі, а не зняволілі ў цытадэлі. Адам Міцкевіч пазней увасобіў сумленнасць і Тамаша ў III частцы «Дзядоў». На адным з допытаў Зан выказаўся: «Мы не стваралі часу — час ствараў нас».

За некалькі дзён да высылкі Зана ў кляштарныя муры дазволілі наведацца тым, хто хацеў з ім развітацца. Філарэт Ота Слізень прыгадвае ў сваіх нататках, што «дзверы ў камеры Зана ў кляштары ўсе гэтыя дні амаль не зачыняліся» і калі ён туды ўвайшоў:

Пра гэтае развітанне таксама расказвае Антоні Эдвард Адынец:

Высылка ў Арэнбург: 1824—1837 За арганізацыю падпольных таварыстваў Тамаша Зана ў кастрычніку 1824 года высылаюць праз Мінск і Маскву ў Арэнбургскую фартэцыю, адкуль яго вызваляюць 22 лістапада 1825 года. Пасля вызвалення з турмы Зан працаваў хатнім настаўнікам, шмат чытаў, перакладаў біяграфію Калумба аўтарства Вашынгтона Ірвінга.

У высылцы Тамаш Зан сустракае ў 1829 годзе вядомага нямецкага навукоўца-прыродазнаўца Аляксандра Гумбальта, які прыязджаў на Урал для навуковай экспедыцыі. Пад яго ўздзеяннем паэт захапляецца вывучэннем геалогіі і батанікі. У высылцы Тамаш Зан сустракаўся з многімі даследнікамі, якія прыязджалі вывучаць прыроду Прыўралля — батанікам з Дэрпта , яго землякамі геолагамі Рыгорам Пятровічам Гельмерсенам і , хімікам , астраномам , прафесарам , лейтэнантам Дуэ з Нарвегіі і іншымі.

У арэнбургскай ссылцы паэт таксама пазнаёміўся з  — прадзедам паэта Аляксандра Блока. Меў сустрэчы з сасланым кампазітарам , удзельнікам вайны 1812 года, сябрам і Аляксандра Грыбаедава, аўтарам славутых вакальных твораў «Салавей», «», «Доўгая дарога».

У 1830 годзе арэнбургскім ваенным губернатарам Паўлам Сухцеленам быў залічаны ў арэнбургскую памежную камісію, а ў 1831 годзе прызначаны заснавальнікам музея пры Няплюеўскім ваенным вучылішчы (зараз — Арэнбургскі губернскі гісторыка-краязнаўчы музей)Модестов Николай. Магистр философии Фома Карлович Зан в Оренбурге // Труды Оренбургской Ученой Архивной Комиссии. — Вып. XXXV. — Оренбург, 1917.. Падставай для таго прызначэння паслужыла падрыхтаваная ў 1830 Занам запіска «Аб мэтах і сродках утрымання меркаванага музуэма ў Арэнбургу», дзе аўтар насамрэч прапаноўвае дзяржаўную праграму музейнай справы, якая прадугледжвае і стварэнне Нацыянальнага музеяГужаловский А. А. Зан Тамаш // Российская музейная энциклопедия: в 2 т. — Москва, 2001. — Т. 1. — С. 15-19..

У 1831 годзе ў англійскім часопісе «Рэвю брытанік», выдаваным на французскай мове, быў змешчаны артыкул «Палітычная гісторыя Літвы» з аповедам падзей 1817—1823 гг. у Віленскім універсітэце з падрабязным асвятленнем лёсаў іх удзельнікаў, у тым ліку і «найпрамяністага» Тамаша Зана.

Плённая праца па стварэнню музея і навуковыя доследы былі адзначаны расійскімі ўладамі, 15 снежня 1832 расійскі імператар Мікалай I па прашэнні арэнбургскага губернатара П. Сухцелена прызначыў Т. Зану статус чыноўніка XIV ранга, што фактычна азначала дараванне ўдзелу ў «справе філаматаў».

Улетку 1833 года знаходзіўся на лячэнні на Сергіеўскіх серных водах каля Самары.