Ян Анто́ні Чачо́т (; ; Псеўданім: Tłumacz Piosnek wieśniaczych z nad Niemna i Dźwiny; Крыптанімы: Jan Cz…t; Jan Cz…tt; F. Kol…) — беларускіЧечотЯн Чачот. Спевы пра даўніх ліцьвінаў і польскі , , , фалькларыст, мовазнавец.

Сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасці зборніках «Сялянскіх песень…» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку з якіх апублікаваў у беларускім арыгінале. У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзвіны» 1846 годзе ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасцей беларускай мовы і ўпершыню паставіў пытанне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу. У баладнай творчасці Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераванняў і звычаяў. Пазнейшыя збіральнікі народнай творчасці (А. Кіркор, І. Насовіч, П. Шэйн) у сваіх зборніках актыўна публікавалі запісаны Янам Чачотам фальклорны матэрыял, пры гэтым не заўсёды пазначаючы крыніцу прыведзеных тэкстаў.

Яго руплівая дзейнасць па збіранні беларускага фальклору і спробы ўнармавання беларускай граматыкі, паводле польскіх і беларускіх даследчыкаў, з’яўляюцца досвіткам беларускага нацыянальна-культурнага адраджэнняZ Mickiewiczem pod rękę czyli Życie i twórczość Jana Czeczota / Stanisław Świrko. Warszawa : 1989. У пераважнай большасці выпадкаў паэт называе беларускую мову «славянакрывіцкай мовай» альбо «крывіцкім дыялектам». Ужыванне Янам Чачотам у мастацкіх творах выразаў «Белая Русь» і «па-руску пяём» заўважыў яшчэ беларускі мовазнавец Леў Цвяткоў.

Вершы паэта актыўна ставіліся на музыку яго сучаснікам Станіславам Манюшкам: усяго на арыгінальныя тэксты і пераклады вусна-паэтычных твораў Яна Чачота кампазітар напісаў 22 песні, болей, чым на словы любога іншага аўтара.

Біяграфія

Дзяцінства

Нарадзіўся 7 ліпеня (24 чэрвеня) 1796 года ў фальварку Малюшычы ў сям’і беззямельнага шляхціца Тадэвуша Чачота і Клары з Гаціскіх. Быў ахрышчаны ў парафіяльным касцёле ў Варончы, прычым, двойчы — спачатку, 6 ліпеня, уніяцкім, а потым, 19 ліпеня, каталіцкім святаром, які даў яму другое імя Антоні. З Малюшычаў Чачоты, якія былі там арандатарамі, праз нейкі час перабраліся пад Баранавічы ў фальварак Рэпіхава Навамыскай парафіі (цяпер — Ляхавіцкі раён), дзе яго бацька ўладкаваўся аканомам да памешчыка Тызенгаўза.

Адсюль, недзе ў 1809 годзе, Ян Чачот перабраўся ў павятовы горад Навагрудак, дзе ў 1809—1815 гадах вучыўся ў дамініканскай школе. Тут ён моцна пасябраваў з сваім аднакласнікам Адамам Міцкевічам. Пра гэты пэрыяд іх сяброўства ўспамінаў Ігнат Дамейка ў працы «O młodości Mickiewicza»:

Вінцэнт Каратынскі, азнаёміўшыся з школьнымі кнігамі, якія захоўваліся ў Навагрудскай гімназіі, пісаў:

Віленскі перыяд

Восенню 1815 года выехаў у Вільню, дзе ў 1816 годзе паступіў на факультэт маральных і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта і з-за фінансавых цяжкасцей правучыўся толькі адзін год. Каб зарабіць на хлеб, спачатку меў невялікі заробак за паслугі віленскім адвакатам, а потым уладкаваўся пісарам у Радзівілаўскую камісію, створаную па ўказе імператара Аляксандра I у лютым 1814 г. для распараджэння спадчынай апошняга прадстаўніка нясвіжскай галіны роду Радзівілаў — Дамініка Радзівіла (1786—1813), палкоўніка войск Варшаўскага герцагства.

У кола Чачотавых абавязкаў па службе ўваходзіла ўпарадкаванне і капіраванне спадчынных дакументаў. У сувязі з гэтым даводзілася выязджаць у Навагрудак, Мінск, Варшаву і іншыя гарады. Нягледзячы на вялікую занятасць працягваў наведваць вольным слухачом асобныя лекцыі Іаахіма Лялевеля і Ігната Даніловіча: вывучаў літаратуру, гісторыю, мовы і асабліва права, імкнучыся стаць адвакатам.

Прававому ўдасканаленню садзейнічала вывучэнне Статута Вялікага Княства Літоўскага, які для паэта стаў «лёсу вытокам». У лісце да Ануфрыя Петрашкевіча ён адзначаў:

16 красавіка 1818 года паводле выдатнай рэкамендацыі Адама Міцкевіча залічаецца ў нядаўна створанае Таварыства філаматаў, дзе прымае чынны ўдзел на філамацкіх пасяджэннях з сваімі творамі, з разглядам творчасці сяброў, з навуковымі паведамленнямі і аглядамі варшаўскага друку.

Карыстаўся вялікаю павагаю сяброў за вясёлыя песні і вершы, якія ён пісаў «на народнай гаворцы» да ўсіх сходак і вечарынак Таварыства. Паводле «Польскага слоўніка біяграфічнага», спецыяльнасцю Яна Чачота былі «беларускія песні, якія ён складаў на падзеі дня на ўзор народных песень»Polski Słownik Biograficzny. — W-wa, 1938, t. 4 — S. 316—317. Рытуальнаю, напрыклад, стала песня на беларускія словы Яна Чачота «Што мы вашэці скажам…», якую філаматы спявалі на кожнай урачыстасці.

Як адзначае польскі літаратуразнавец Станіслаў Швірко ў кнізе «Z kręgu filomackiego preromantyzmu»:

На паэтычным турніры філаматаў, які адбыўся 21 снежня 1818 у Вільні, быў прызнаны трэцім (пасля Адама Міцкевіча і Тамаша Зана) паэтамЗміцер Яцкевіч. Радавод Яна Чачота // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 10. З 1820 года ўзначаліў найбольш важны — Блакітны (літаратурны) аддзел у складзе Таварыства філарэтаў, які аб’ядноўваў літаратараў і ўдзельнічаў у дзейнасці прамяністых. Тут ён вельмі актыўна ўзяўся за выхаванне літаратурнай моладзі, з вялікай патрабавальнасцю ставячыся да яе творчасці, за што маладыя літаратары жартам празвалі яго «Ментарам». Узяў пад асабістую апеку Антонія Эдварда Адынца.

У 1819 годзе паводле хронікі Марціна Бельскага і Яна Длугаша напісаў лібрэта аперэты «Малгажата з Зембаціна». У яго межах Ян Чачот расказаў эпізод вяртання з вайны рыцара Мікалая якраз у той момант, калі яго адданая жонка Малгажата можа стаць ахвяраю інтрыг спакусніка Шчэпана і яе служанкі Эвы. Адам Міцкевіч лічыў гэтае лібрэта творчай удачай сябра, даваў высокую ацэнку музычнасці верша ў пачатковых арыяхГісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 187.

У 1820 годзе пачаў актыўна вывучаць нямецкую мову, што, аднак, не паўплывала на яго паэзію і скончылася перакладам некалькіх нямецкіх вершаў на польску мову. Выступаў у якасці рэдактара і карэктара першага паэтычнага зборніка Адама Міцкевіча, калі той знаходзіўся ў Коўне. Клапаціўся аб яго выданні ў Вільні.

У 1823 годзе арганізаваў паэтычны клуб «Касталія». У клуб ўваходзілі будучы збіральнік і перакладчык літоўскіх песень Эмерык Станевіч, паэт і перакладчык Дантэ Юліян Корсак, паэт і арыенталіст Людвік ШпіцнагельSpitznagel (Szpicnagel, Szpicnagiel) Ludwik Ferdynand і іншыя.

Арышт і ссылка

Арыштаваны 10 (22) кастрычніка 1823 года ў час выкрыцця тайных студэнцкіх згуртаванняў пры Віленскім універсітэце. Утрымліваўся ў былым касцёле місіянераў, затым быў пераведзены ў былы францысканскі манастыр.

У часе арышту ўжо сабраў значную колькасць народных песень, якія ўвайшлі ў яго рукапісны зборнік «Песенькі і іншыя творы», складзены ў турме паміж допытамі і перададзены на захаванне безнадзейна каханай ім Зосі Малеўскай, сястры філамата Францішка МалеўскагаГісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 185. У рукапісны зборнік акрамя песень уваходзілі таксама элегіі (т.зв. трэны).

У паказанні ад 10 кастрычніка 1824 года Ян Чачот падаў наступныя біяграфічныя звесткі:

Яна Чачота абвінавачвалі «в чтении на собраниях филаретов дерзких и ругательством против россиян наполненных стихов и в произнесении приветствий и речей, противных верности к Российскому Престолу». Каб адвесці пагрозу ад арыштаваных таварышаў, браў на допытах віну на сябе, за што разам з Тамашам Занам і Адамам Сузіным панёс самае суровае пакаранне — дзесяцігадовае выгнанне ў глыбіні Расіі.

Па прыгаворы 10 (22 кастрычніка) 1824 года яны былі адпраўленыя ў Арэнбург. Чачот сасланы спачатку ў крэпасць Кізіл, дзе адбыў шасцімесячны тэрмін зняволення. Жывучы ў спасылцы ў Кізіле, перакладаў на польскую мову Вашынгтона Ірвінга (пераклад выйшаў у Вільні ў 1830 годзе), пісаў вершы.

У 1826—1830 гадах жыў ва Уфе. Уфіміскі перыяд жыцця Яна Чачота малавядомы, і асноўнай крыніцай з’яўляюцца матэрыялы паліцэйскага нагляду: даносы, даклады і інфармацыі.

У 1827 годзе паступіў на дзяржаўную службу канцылярыстам у бюро мясцовага губернатара. Паэту таксама дазволілі жыць на кватэры ў заможных гаспадароў і вучыць іх дзяцей. Атрымліваў на жыццё 50 капеек сутачных. У вольны ад гувернёрскіх заняткаў час займаўся вывучэннем замежных моў. Беларускі гісторык Валянцін Грыцкевіч знайшоў у Цэнтральным дзяржаўным архіве Башкірыі, у фондзе Арэнбурскага грамадзянскага губернатара за 1824—1830 гг., наступны запіс:

У маі 1830 года быў вызвалены ад паліцэйскага нагляду і атрымаў дазвол пасяліцца ў цэнтральных губернях Расіі. У 1830 годзе змог пераехаць у Маскву.

З 1830 года жыў у Цверы, дзе падчас эпідэміі халеры па загадзе губернатара разам з іншымі ссыльнымі палякамі паўгода ўтрымліваўся пад арыштам.

У Цверы захапіўся збіраннем мясцовых этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў, якія пасылаў свайму сябру-філамату манголазнаўцу Восіпу Кавалеўскаму ў Казань, куды той быў сасланы. Гэтыя матэрыялы загінулі ў час паўстання 1863—1864 гадоў ў варшаўскай кватэры Кавалеўскага, які к таму часу вярнуўся ў Польшчу. Пазней Кавалеўскі пісаў навукоўцу-ўсходазнаўцу :

Вяртанне на радзіму

У 1833 годзе яму дазволілі вярнуцца на Беларусь, у мястэчка Лепель, дзе ён уладкоўваецца канцылярыстам у інжынерным упраўленні Бярэзінскага канала, якое месцілася ў Лепельскім павеце. За добрую службу атрымлівае чын губернскага сакратараЗміцер Яцкевіч. Радавод Яна Чачота // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 11. У Лепелі Ян Чачот заняўся зборам народных песень, якія потым увайшлі ў яго зборнікі.

Толькі ў 1839 годзе «государь император высочайше повелеть соизволил» адпусціць Яна Чачота дамоў, на Наваградчыну, і зняць з яго паліцэйскі нагляд.

З 1841 года працаваў бібліятэкарам у Шчорсаўскай бібліятэцы да смерці яе ўладальніка Адама Храптовіча ў 1844 годзе. Тут ён беспаспяхова спрабуе зацвердзіць у расійскім дваранстве сваю галіну роду Чачотаў. Таксама актыўна займаецца збіраннем і публікацыяй беларускага фальклору. Пасля смерці гаспадара Шчорсаў (1844) разлічваў на службу ў бібліятэцы ў Лагойску, але Канстанцін Тышкевіч не адгукнуўся на яго прапановуГісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 180. Пазней жыў у сваіх сяброў на Наваградчыне — спачатку ў Вяржбоўскіх у Далматаўшчыне (разам з Тамашам Занам), потым у Рафала Слізеня ў Вольнай і Бортніках, займаўся выданнем у Вільні сабраных ім твораў беларускага фальклору.

У надзеі паправіць сваё надломленае здароўе вясной 1847 года выехаў на лячэнне ў Друскенікі «на воды», дзе ў жніўні з ім здарыўся параліч. Але лячэнне не дало чаканага выніку і 11 (23) жніўня 1847 года Ян Чачот памёр у суседняй з Друскенікамі вёсцы Ротніца, дзе і быў пахаваны паблізу касцёла.

Праз дзесяць гадоў пасля пахавання намаганнямі гарадзенца Заторскага над магілай Чачота быў пастаўлены помнік, на якім выбілі эпітафію Антонія Эдварда Адынца.

Юзаф Ігнацы Крашэўскі, які быў пры хворым у апошнія хвіліны, пісаў:

Адам Міцкевіч, са спазненнем даведаўшыся пра смерць свайго сябра, пісаў 26 чэрвеня 1853 года Ігнату Дамейку з Парыжа ў Чылі:

Сам жа Ігнат Дамейка так пісаў пра Чачота:

Творчасць

Вершы і песні